Афіша55

Гурт, які Лукашэнка здымаў з эфіру

У Мінску 4 мая выступіць «Сплін».

Расейскі гурт «Сплін» адыграе 4 мая ў Мінску канцэрт «Акустыка ў горадзе».

«Сплін» у 1990-я называлі галоўнай надзеяй рок-музыкі ў Расіі, пасля ў «нулявыя» рэгулярна называлі «апошнім рок-гуртам». Аднак цяпер Васільеў і таварышы запаволіліся, іх новыя альбомы з'яўляюцца не штогод. Але «остановилось мое сердце», «орбит без сахара» ды іншыя іх песні пасяліліся ў падземных пераходах былога СНД.

На творчасць «спліноў» адгукаліся самыя нечаканыя людзі. У 2001 годзе ў гурту выйшаў альбом «25 кадр», дзе, у прыватнасці, была супольная песня з «Бі-2» пад назвай «Феліні». Песня адразу трапіла ў ратацыю на радыё, у тым ліку ў Беларусі.

Песня выклікала абурэнне Аляксандра Лукашэнкі, які пачуўшы па радыё радок «герой на героине, героиня на героине», назваў песню прапагандай нездаровага ладу жыцця і загадаў зняць яе з радыёстанцый.
Аляксандр Васільеў адрэагаваў на гэта іранічна: добра, што кіраўнік Беларусі мае час сачыць за навінамі рок-музыкі. Аднак праз два гады Васільеў у песні «Урокі геаграфіі» адказаў. У ёй ёсць радок «В Белоруссии бесится злой Лукашенко»...

4 мая акустычны канцэрт «Спліна» адбудзецца ў КЗ «Мінск», квіткі каштуюць ад 255 тысяч. Канцэрт — акустычны, што рэдкасць для гурту.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч13

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы1

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч13

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць