Грамадства77

Лукашэнка патрабуе будаваць максімальна танныя фермы

Адпаведнае патрабаванне ён агучыў 4 мая ў час паездкі ў Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці.

Гаворачы аб будаўніцтве новых і тэхнічным перааснашчэнні ўжо дзеючых малочнатаварных ферм, ён падкрэсліў: «Нам не патрэбна сярэдняя па цане ферма. Нам патрэбна самая танная».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, г

алоўнае цяпер — хутчэй перавесці жывёлу, асабліва дойны статак, з памяшканняў ферм, якія не адпавядаюць сучасным патрабаванням. «Гэта здароўе жывёл, зусім іншая якасць малака. Трэба хутчэй жывёлу забраць з дрэнных ферм»,
— сказаў ён. Ён адзначыў, што стандарты, якія прымяняюцца да якасці малочнай прадукцыі, якую атрымліваюць у Беларусі, ужо вышэйшыя за еўрапейскія, і гэта агульнапрызнана.

Зыходзячы з гэтага, Лукашэнка мяркуе, што пры будаўніцтве і рэканструкцыі малочнатаварных ферм магчымы і нейкі прамежкавы варыянт. «Але гэта не значыць, што мы будзем узводзіць часовыя збудаванні. І менш паказухі», — запатрабаваў ён, адзначыўшы, што таксама неабходна арганізаваць належную тэхналогію ўтрымання жывёлы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць8

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць