Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч даручыў Мінадукацыі і зацікаўленым міністэрствам і ведамствам вырашыць пытанні кадравага забеспячэння сістэмы агульнай і сярэдняй адукацыі. Аб гэтым ён заявіў 4 мая на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе разглядаўся ход выканання праграмы развіцця агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі на 2007–2016 гады.
Паводле слоў кіраўніка ўрада, у асобных рэгіёнах адчуваецца недахоп кадраў у школах. «Калі глядзіш матэрыялы, бачыш: не хапае настаўнікаў інфарматыкі, фізікі, матэматыкі, замежнай мовы, — канстатаваў ён. — Сістэма для сябе рыхтуе кадры і рыхтуе недастаткова, не працуе над замацаваннем гэтых кадраў».
Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што пытанні кадравага забеспячэння, павышэння якасці адукацыі, абсталявання ўстаноў адукацыі, асабліва пытанні развіцця сучаснага інфармацыйнага асяроддзя, патрабуюць больш увагі. «Мы павінны ісці ў нагу з часам і нават з пэўным апярэджаннем у гэтым плане», — падкрэсліў ён.
Аналізуючы вынікі выканання праграмы развіцця агульнай сярэдняй адукацыі ў Беларусі з пункту гледжання фінансавання яе мерапрыемстваў, прэм’
У сваю чаргу міністр адукацыі Сяргей Маскевіч адзначыў, што праграма развіцця агульнай сярэдняй адукацыі накіравана на стварэнне ўмоў для дынамічнага развіцця школ.Для недапушчэння зніжэння якасці адукацыі ў выніку пераходу з
У сувязі з увядзеннем у дзеянне кодэкса аб адукацыі навучальны год 2011–2012 года пачаўся практычна з цалкам абноўленай
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары