Культура88

Ватыканскі іерарх: «Беларуская грэка-каталіцкая царква паўстала з попелу»

На запрашэнне ўладаў Беларусь наведвае сакратар Ватыканскай кангрэгацыі ўсходніх цэркваў архібіскуп Кірыл Васіль.

Архібіскуп Кірыл Васіль меў сустрэчы ў МЗС, Камітэце па справах рэлігіяў, маліўся ў Слоніме перад іконай Жыровіцкай Маці Божай, у Івацэвічах, дзе ён ушанаваў памяць закатаванага гестапа грэка-каталіцкага экзарха Беларусі Антона Неманцэвіча і спаленых у 1942 годзе грэка-каталіцкіх вёсак, а таксама ў Хатыні — у памяць ахвяраў мінулай вайны.

Апрача таго, ватыканскі іерарх знаёміўся з жыццём беларускіх грэка-каталікоў, а таксама рыма-каталікоў і праваслаўных хрысціянаў. Заўтра ён сустрэнецца з праваслаўным мітрапалітам Філарэтам.

На прэс-канферэнцыі, ацэньваючы стан Грэка-каталіцкай царквы Беларусі з пункту гледжання разбудовы структур, ён назваў яе пакуль што беднай і слабой:

«Ёсць пэўныя аспекты, якія трэба развіваць, узмацняць і нарошчваць. Што да іншага жыцця царквы, якое датычыць веры, сумлення, сям’і, то тут Беларуская грэка-каталіцкая царква зрабіла вялікі крок наперад, бо гэта царква, якая адрадзілася з попелу, як рыма-каталіцкая і праваслаўная цэрквы. Пасля доўгага часу пераследу і знішчэння царквы ў Беларусі гэта сапраўдны цуд — тое, што адбывацца з царквой, яе аднаўленне ў Беларусі. Гэта знак таго, што яна жывая».

Паводле ватыканскага іеерарха, тэма разбудовы структуры Беларускай грэка-каталіцкай царквы з’яўляецца актуальнай, і гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца з іншымі кампетэнтнымі органамі Святога пасаду, а таксама з каталіцкімі іерархамі ў Беларусі:

«Гэтае пытанне блізкае майму сэрцу. Яно будзе абмяркоўвацца з усёй увагай, якая яму належыць. Але гаварыць пра канкрэтныя формы і спосабы яго вырашэння яшчэ заўчасна».

Архібіскуп Кірыл Васіль паведаміў, што падчас ягонага знаходжання не абмяркоўвалася тэма магчымага візіту папы рымскага ў Беларусь:

«Але я ведаю, што да гэтай тэмы ёсць вялікая цікавасць. Такое гіпатэтычна магчыма ў будучыні, і многія хочуць, каб гэта адбылося. Гэта адбудзецца тады, калі абодва бакі будуць гатовыя надаць гэтай падзеі сапраўднае значэнне».

Архібіскуп Кірыл Васіль узяў удзел у канферэнцыі «Значэнне традыцыі хрысціянскага Усходу для сусветнай царквы», якая прайшла ў перапоўненай канферэнц-зале Чырвонага касцёла. Да гэтай канферэнцыі было прымеркавана адкрыццё выставы акварэляў Змітра Мшара «Уніяцкая архітэктура Беларусі».

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля26

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне14

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць18

Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца14

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць