Нерухомасць33

На Ціміразева пабудуюць «музычны» дом — жылы комплекс «Чайкоўскі»

Кампанія «Белінтэ-Роба» працягвае ўзводзіць у Мінску «музычныя» дамы. Да «Вівальдзі», «Шапэна», «Бетховена» і «Моцарта» неўзабаве далучыцца «Чайкоўскі». Комплекс з такой назвай узвядуць у квартале пр. Машэрава — вул. Ціміразева — вул. Рэпіна — вул. Грыбаедава.

— Пётр Ільіч Чайкоўскі — найвялікшы кампазітар у гісторыі музыкі, творы якога надзвычай важныя для сусветнай культуры. Дзякуючы сваёй унікальнасці і гарманічнасці яго працы вядомыя ва ўсім свеце. Мы таксама імкнемся дарыць гармонію і прыгажосць. Менавіта таму комплекс «Чайкоўскі» спраектаваны з улікам архітэктурнага стылю раёна і абяцае падкрэсліць ўсё яго хараство, — так тлумачыць назву комплексу забудоўшчык на сваім афіцыйным сайце. — Як кампазітар натхнёна запісвае ноты на чысты ліст, каб падарыць міру чароўную мелодыю, так архітэктар укладвае ўсю душу ў свой твой, увекавечваючы яго з дапамогай розных будаўнічых матэрыялаў.

Сярод пераваг «Чайкоўскага» называюць транспартную даступнасць (недалёка — станцыі метро «Фрунзенская» і «Маладзёжная», буйныя магістралі горада), а таксама развітую інфраструктуру. На ніжніх паверхах дамоў размесцяць крамы, прыёмны пункт пральні-хімчысткі, аптэку, аддзяленне банка, салон прыгажосці. Побач пракладуць бегавую дарожку, абсталююць зону для заняткаў гімнастыкай і паласу перашкод. Акрамя таго, пабудуюць «мультыпаркінг» і СТА.

Комплекс зойме тэрыторыю ў 3 га і будзе прадстаўлены 2 жылымі дамамі: 19-павярхоўкай (забудоўшчык параўноўвае яе з «музычным ключом») і домам, выкананым каскадам (10, 13, 16, 19 паверхаў). Ён, на думку маркетолагаў, «нагадвае ноткі, якія натхнёна скачуць па сшытку вялікага кампазітара».

Пра тэрміны будаўніцтва і цану «квадрата» ў кампаніі пакуль не кажуць — інфармацыя з’явіцца праз месяц.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць