Грамадства33

Жанчыны, пацярпелыя ад судоў, прарываюцца да Лукашэнкі

Прыблізна тры дзясяткі чалавек, у асноўным жанчыны, пацярпелыя ад асабліва цяжкіх злачынстваў і не згодныя з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах блізкіх, спрабуюць дамагчыся сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам або з кіраўніком яго адміністрацыі Уладзімірам Макеем.
Зараз яны знаходзяцца ў Адміністрацыі прэзідэнта, паведаміла прадстаўнік групы юрыст Тамара Сяргей.

8 мая жанчыны спрабавалі трапіць у Дом урада, дзе Лукашэнка выступаў з пасланнем да народа і парламента, аднак іх туды не пусцілі. «Мы хацелі перадаць Лукашэнку ўжо 35-ы па ліку зварот з просьбай вырашыць нашы праблемы. У прыватнасці, нагадаць чыноўнікам арт. 40 Канстытуцыі Беларусі, згодна з якім кожны мае права накіроўваць асабістыя або калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы, а гэтыя органы павінны разгледзець зварот і даць адказ па сутнасці ў вызначаны законам тэрмін. Аднак нас адціснулі ў падваротню і трымалі там пяць гадзін», — сказала юрыст.

Сёння гэты зварот жанчыны прынеслі ў Адміністрацыю прэзідэнта. «Фактычна паўтараецца тое ж самае. Мы запатрабавалі сустрэчы з Лукашэнкам або Макеем, але нас не прапусцілі далей за прыёмную. Загадчык прыёмнай Ігар Ламаносаў наогул не хоча паведамляць камусьці, што мы тут знаходзімся. Ён спасылаецца на тое, што ў іх ёсць парадак прыёму грамадзян. Парадак у іх ёсць, а Канстытуцыі няма», — падкрэсліла Тамара Сяргей.

Паводле яе слоў, група жанчын знаходзіцца ў фае прыёмнай ужо больш за тры гадзіны і пакуль пакідаць будынак не збіраецца.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра12

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Усе навіны →
Усе навіны

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі3

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

Артылерыст Палка Каліноўскага развітаўся са сваім Беляшом6

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі16

УСУ нанеслі ўдар па НПЗ ва Уфе

Новы старшыня Астравецкага райвыканкама адразу пасля прызначэння паехаў у касцёл6

У Навагрудку з'явіўся аўтобусны прыпынак у выглядзе пажарнай машыны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра12

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць