Эканоміка55

Генеральны кантракт на будаўніцтва беларускай АЭС плануецца падпісаць 17 чэрвеня

Генеральны кантракт на будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі плануецца падпісаць 17 чэрвеня. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце ААТ «НІАЭП» (прадпрыемства дзяржкарпарацыі «Расатам»), якое з’яўляецца кіраўніцкай кампаніяй ЗАТ «Атамбудэкспарт».

10 мая ў Астраўцы (Гродзенская вобласць) адбылося пасяджэнне другога аператыўнага штаба па пабудове АЭС пад старшынствам першага намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі.

Удзельнікі пасяджэння агледзелі будаўнічую пляцоўку беларускай АЭС. Зараз тут ідуць работы па пабудове адміністрацыйна-бытавога комплексу, які ўключае будынкі генпадрадчыка і замоўцы, офіс дырэкцыі са штабам, аб’екты арматурнай і складской гаспадарак, а таксама сталовую на 500 месцаў.

Распрацоўка катлавана павінна пачацца 31 мая, генпадрадчык па зямельных работах будзе вызначаны ў хуткім часе.

Калі ў 2012 годзе запланаваны аб’ём будаўніча-мантажных работ (БМР) складае 40 млн. долараў, то ў 2013 годзе такі ж аб’ём БМР трэба будзе выканаць за першы квартал. Колькасць рабочых да канца наступнага года павінна ўзрасці да 2.600 чалавек. У маі на пляцоўцы будуць працаваць 245 рабочых.

Кантракт на будаўніцтва першай чаргі АЭС быў падпісаны ЗАТ «Атамбудэкспарт» і беларускай дзяржустановай «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» 11 кастрычніка 2011 года ў Санкт-Пецярбургу. Ён прадугледжвае будаўніцтва пад ключ двух энергаблокаў АЭС агульнай магутнасцю да 2.400 МВт з рэактарнай устаноўкай В-491.

Беларуская АЭС будзе будавацца на ўмовах поўнай адказнасці расійскага генпадрадчыка і на расійскія грошы. 25 лістапада 2011 года было падпісана міжурадавае пагадненне аб выдзяленні ўраду Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС. Размова ідзе пра 10 млрд. долараў ЗША.

Першы блок беларускай АЭС плануецца ўвесці ў строй у 2017 годзе, другі — у 2018-м.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы5

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

У Чэхіі турысты гулялі па гарах і знайшлі скрынку з золатам амаль на паўмільёна еўра3

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

«Перамогу «Цісы» ўспрымаю пазітыўна, але ёсць асцярогі». Беларусы, якія жывуць у Венгрыі, расказалі пра выбары і змену ўрада6

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС2

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй3

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд3

Косткі, пер’е і вада ў фаршы. Беларусы скардзяцца на прадукцыю «Пятрухі»9

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе8

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы5

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць