Афіша22

Івянец — сталіца Вялікага Княства Ласавання

16 чэрвеня ў мястэчку пройдзе Цукеркавы фэст.

Салодкія прызы і сюрпрызы, карамельныя дэгустацыі, цукеркавыя конкурсы і нават цукеркавы гімн…

Невялічкае мястэчка Івянец на Міншчыне штолета на адзін перадкупальскі дзень ператвараецца ў Салодкую казачную краіну,
дзе здараецца нават перамяшчэнне ў часе. Бо падарожжа ў гісторыю Краю — чароўнае.

І дзеі тут адбываюцца чароўныя, і спатканні лёсавыя. Бывае, апынаешся раптам у іншых зусім каардынатах, чым пачуваўся яшчэ ўчора.

Вось

велічна, пад гранне музык, спевы і танцы заснавальнік мястэчка князь Вітаўт абвяшчае Івянец сталіцай Вялікага Княства Ласавання…
А гэтае ж права давялося адваёўваць. І князі з рыцарамі годна вытрымалі выпрабаванні.

А тады ўжо… закруціўся віхор падзей і прыгод. Вясёлыя танцы ды гульні… зухаватыя хлапецкія змаганні… рамесныя выставы і майстар-класы… сярэднявечныя латарэі… пошукі івянецкага скарбу і таемнай цукерыны шчасця… віктарыны, конкурсы ды нечаканыя ўзнагароды… смакаванне цукерак і розных этнічных страў… сустрэчы з міфічнымі істотамі Налібоцкай пушчы…

Тут кожнаму ўдосталь радасці, святла і адкрыццяў. Да заходу сонца. Да бліскавічнага фаер-шоу

Фэст пачнецца 16 чэрвеня, а 14.00. Даведкі па т.: + 375 29 270 41 78, + 375 25 698 75 87, + 375 17 216 19 76.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр юстыцыі РФ назваў няправільным прыярытэт правоў і свабод грамадзян5

Беларусь закрывае пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі. А Лукашэнка ўсяго тры гады назад называў яе прыярытэтным кірункам3

Севярынец пра ўльтыматум Зяленскага: За пару дзён можам апынуцца ў сітуацыі, якую яшчэ нядаўна лічылі малаймавернай5

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы21

Расія цісне на Беларусь, прымушаючы ўступіць у вайну супраць Украіны — WSJ20

Пад Мінскам зноў пачало смярдзець3

«Такога ад Паўла я не чакаў». Як прайшла прэзентацыя самай асабістай кнігі Севярынца ў Вільні5

Беларус толькі вызваліўся з калоніі і забіў дзвюх пажылых жанчын на лецішчы4

Цела немаўляці знайшлі ў пакеце на смеццевым заводзе ў Віцебску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць