Беларуская блаґасфера

Працуйце над святлом, альбо Чысціня па‑беларуску

Страшныя рэчы робяцца апошнім часам у нашым каралеўстве.

Страшныя рэчы робяцца апошнім часам у нашым каралеўстве. Яшчэ ў пачатку верасня збіраліся змяняць беларускі правапіс. Выбралі варыянт варыянту «Звязды» і… замаўчалі. Зараз пра гэта нічога не чуваць. Хутчэй за ўсё, гэта быў прапагандысцкі ход. Ён заключаўся ў тым, што ўлада як быццам казала грамадству: «Вось бачыце, мы бярэмся за беларускую мову. Мы такія добрыя, таму вы не дарма выбралі гэты шлях. Зараз мы пачнем адраджаць…»

Інфармацыя пра змяненні ў правапісе з’яўлялася на працягу двух тыдняў, а пасля знікла. І ўзгадак пра нейкія невядомыя змены, пра нейкія распрацоўкі ў гэтай галіне да гэтага часу няма.

Яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў у Купалаўскім тэатры быў прыпынены паказ спектаклю «Тутэйшыя» паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы. Тады можна было спаслацца на боязнь уладаў перад выбарамі — у рэшце рэштаў, там жа бел‑чырвона‑белы сцяг зіхаціць, а гэтае зіхаценне нейкім чароўным чынам можа перарушыць у мазгі электарату. Сёлетняй зімою спектакль як быццам аднавілі. На некалькі паказаў. Пры гэтым, на тым паказе, дзе прысутнічала шкалярская большасць, бел‑чырвона‑белы сцяг вырашылі не падымаць.

Хто б мог падумаць, што нейкі спектакль можа нашкодзіць такой моцнай уладзе, як наша. Беларусь ганарыцца ідэалогіяй, а, значыць, ніякія спектаклі ёй не павінны быць страшныя. Хаця, калі добра падумаць, то, мусіць, «Тутэйшыя» не ўгадзілі адсутнасцю ідэалогіі. Мікіта Зносак занадта рознабаковы і занадта характэрны непатрыёт, каб прывабліваць увагу гледачоў. У афішы на красавік спектаклю няма.

Хутка «Тутэйшых» не будзе і ў школьнай праграме. Замест іх там можа з’явіцца «Над ракою Арэсаю» — слабы, але ідэалагічна блізкі твор. Таму краіна з развітым сацыялізмам можа ім ганарыцца. Па меншай меры, гэта наша гісторыя.

Чаго ўжо не скажаш пра «Пінскую шляхту» Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча. Вуліца ў Менску, што носіць ягонае прозвішча славіцца чысцінёй паветра і асаблівасцямі ўсё той жа арфаграфіі, якую не змаглі змяніць. Аказваецца, прозвішча ў пачынальніка сучаснай беларускай літаратуры — гэта зусім не прозвішча, а імя і прозвішча. А тых, хто гэтага не ведае — прошэ за дзверы.

Відаць, і абмыліліся аўтары спектаклю ў Беларускай акадэміі мастацтваў у праграмцы. Напісалі «Пінская шляхта» паводле п’есы Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча». Вось і забаранілі спектакль, як тое кажуць, па палітычных матывах. Хаця якія там палітычныя? Няма ў нас нічога палітычнага: ні матываў, ні вязняў. У нас усё ідэалагічнае. А ў спектаклі проста асвятленне дрэннае, я сам бачыў. І тое, што гімн пана асэсара пачынаецца з акорду беларускага гімну, спектаклю ўжо не магло дапамагчы.

Працуйце, спадарства, над святлом. Спадар Рубінаў вас не забудзе.

Алесь, pozirk.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве41

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны атакавалі буйны НПЗ і ЦЭЦ пад Ніжнім Ноўгарадам2

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй35

Кіраўніца бізнэс-асацыяцыі АВВА фактычна інвеставала грошы пад адмоўны працэнт. І заклікае да таго ж іншых24

Пяць тысяч руж і новыя экасцежкі: як зменіцца Партызанскі раён сталіцы гэтай вясной

Нафтаправод у раёне Прыморска пашкоджаны ноччу дронамі. Парты Усць-Луга і Прыморск другі тыдзень не прымаюць нафту3

Трамп заявіў пра ўнікальнае выратаванне абодвух пілотаў F-15 з глыбіні іранскай тэрыторыі6

Скарына як макулатура. Пра што сведчаць аркушы беларускага друкара ўнутры чужога пераплёту?

Уролаг патлумачыў, як праяўляецца мужчынскі клімакс, чым ён небяспечны і што рабіць2

«Тут немагчыма сустрэць п’яных». Беларус расказаў, як жыве на іншым баку зямнога шара4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве41

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць