Літаратура

Абвясцілі пераможцаў конкурсу «Экслібрыс»

Журы конкурсу для маладых літаратараў «Экслібрыс», абвешчанага Саюзам беларускіх пісьменнікаў, падвяло вынікі.

Пераможцаў конкурсу — пяць, фіналістаў (разам з пераможцамі) — дваццаць. Яшчэ 15 удзельнікаў атрымаюць заахвочвальныя дыпломы і, як і фіналісты, магчымасць навучання ў Школе для маладых пісьменнікаў пры СБП.

Узнагароджанне па выніках конкурсу адбудзецца ў сярэдзіне чэрвеня. З усімі ўдзельнікамі конкурсу, адзначанымі журы (гл. спіс ніжэй), аргкамітэт звяжацца асабіста па тых кантактах, якія яны пакінулі.

У журы конкурсу ўвайшлі: Эдуард Акулін, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.

Такім чынам, выбар журы наступны (пералік прозвішчаў падаецца ў алфавітным парадку):

Пераможцы:

Алеся Башарымава (пераклад)

Алесь Замкоўскі (вершы)

Антон Рудак (вершы)

Вера Стромава (проза)

Ганна Янкута (пераклад)

Фіналісты:

Алена Беланожка (проза, вершы)

Андрэй Вылінскі (пераклад)

Наста Грышчук (вершы)

Аляксандра Дварэцкая (проза)

Алесь Емяльянаў (вершы)

Сяргей Календа (проза)

Сяржук Камель (вершы)

Павел Капанскі (проза)

Андрэй Касцюкевіч (пераклад)

Віктар Мельнікаў (вершы)

Павел Надольскі (вершы)

Аня Рудак (вершы)

Антось Уласенка (проза)

Алена Хрышчановіч (вершы)

Алесь Яшчанка (проза, вершы, пераклад

Заахвочвальны дыплом:

Раман Абрамчук (вершы)

Аляксандр Апон (проза)

Зміцер Баяровіч (проза, вершы)

Сяргей Белаяр (проза)

Наталля Бойка (пераклад)

Валярына (вершы)

Марына Варабей (вершы)

Дар’я Вашкевіч (проза, пераклад)

Сандра Вецер (вершы)

Ганна Воранава (вершы)

Ганна Гараніна (вершы, пераклад)

Марыя Лапо (проза)

Дар’я Латышава (вершы)

Воля Чайкоўская (вершы)

Наталля Ярмольчык (проза)

Конкурс «Экслібрыс» прысвечаны класікам беларускай літаратуры, юбілеі якіх адзначаюць сёлета: Паўлюку Багрыму, Якубу Коласу, Янку Купалу, Алесю Гаруну, Цішку Гартнаму, Максіму Танку, Янку Брылю і Міхасю Стральцову.

Па выніках літаратурнага конкурсу будзе праведзеная вечарына ўзнагароджання пераможцаў. Творы фіналістаў будуць надрукаваныя ў часопісе «Дзеяслоў» і газеце «Літаратурная Беларусь», іх аўтары атрымаюць магчымасць наведаць літаратурныя майстар-класы, якія правядуць вядомыя беларускія пісьменнікі. Па сканчэнні конкурсу пры СБП пачне працаваць Школа маладых літаратараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць