Культура66

Мультфільм пра «шалёны беларускі народ» атрымаў залаты медаль на Кіеўскім фестывалі рэкламы

26 мая — урачыстае ўзнагароджанне.

Анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!», які трапіў у шорт-лісты13-га Кіеўскага Міжнароднага фестывалю рэкламы ў чатырох намінацыях адразу, ужо атрымаў золата ў намінацыі «анімацыя» і бронзу ў намінацыі «рэжысура».
Створаны ў 2011 годзе ролік пазмагаецца за перамогу на КМРФ яшчэ ў катэгорыях «сацыяльная рэклама» і «інтэрнэт-відэа».

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў Адэсе 26 мая. Вынікі Фестывалю могуць стаць добрым падарункам для стваральнікаў і аматараў фільма, якія адзначаць год з моманту яго рэлізу 28 мая.

За амаль год «жыцця» анімацыйны фільм стаў сапраўднай візітнай карткай Беларусі ў свеце.
Анімацыя была ўзнагароджаная на фестывалях One Short Film Fest 2012 (1-е месца ў намінацыі «анімацыя»), AD.NAK!-2011 (Гран-пры фестывалю), «Белы Квадрат 2012» (1-е месца ў сацыяльнай рэкламе) і Uzupis International Film Festival 2011 (спецыяльная ўзнагарода). Фільм дэманстраваўся на фестывалях KROK International Animation festival 2011, Varna International Animation festival 2011, Balkanima International Animation festival 2011, ANIMEST International Animation festival 2011.

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» спрыяе пазітыўным пераменам у беларускім грамадстве, адной з якіх з’яўляецца пераадоленне яго раз’яднанасці праз узмацненне нацыянальнай ідэнтычнасці. Паводле меркавання сацыёлагаў, Беларусь — краіна «малых, замкнёных сацыяльных груп». Адным са стэрэатыпаў грамадскай свядомасці, які замінае кансалідацыі, з’яўляецца меркаванне пра нібыта ўласцівую беларусам «памяркоўнасць», што ўспрымаецца як пасіўнасць, адсутнасць актыўнай грамадскай пазіцыі, а таксама меркаванне пра тое, што ў беларусаў гісторыя пачынаецца толькі з 1917 года.

Менавіта дзеля пераадолення гэтых стэрэатыпаў і быў створаны анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!». Пачынаючы з 28 траўня 2011

фільм сабраў больш за 1 млн праглядаў на розных відэахостынгах.
Калі ўлічваць тое, што карыстальнікаў інтэрнэта ў Беларусі каля пяці мільёнаў чалавек, атрымліваецца, што ролік прагледзела прыкладна пятая частка беларусаў.

Шалёная папулярнасць тлумачыцца крэатывам рэкламіста Юліі Ляшкевіч, майстэрскай працай Юліі Рудзіцкай, саўндтрэкам у выкананні Аляксандра Памідорава, напісаным адным з самых вядомых музыкаў Беларусі Лявонам Вольскім і зладжанай працай каманды кампаніі «Будзьма беларусамі!».
Мультфільм зрабіўся сацыяльным імператывам, выклікаўшы ў большасці гледачоў пачуццё гонару за сваю краіну, паказаў агульныя дасягненні, рэальных герояў гісторыі і паспрыяў пераадоленню негатыўных шаблонаў.

У шорт-ліст13-га КМФР анімацыя трапіла ў прыемнай кампаніі з працаў вядомых беларускіх агенцый AIDA Pioneer, AVC, GETBOB Digital Agency, Forte Grey, PRKVADRAT, Salmon DDB, Smart Group Ogilvy Belarus, TDI Group, а таксама творчай каманды Алега Раманава, Іны Насовіч і Віталя Захарава.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае23

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, навошта на фасад аднаго з гістарычных будынкаў у Мінску падчас рэканструкцыі паставілі металічныя калоны

«Ва Украіне ніхто не верыць, што там такое робіцца». Украінец, якога затрымалі ў Беларусі за два дні да вайны, расказаў пра пакуты за кратамі5

«Яму так блага стала, што ён упаў на бараку». Сталі вядомыя абставіны смерці палітвязня Вадзіма Храсько5

Былы нарвежскі прэм'ер Ягланд зрабіў спробу самагубства на фоне абвінавачання ў сувязях з Эпштэйнам4

На літоўска-беларускай мяжы лісы хацелі абакрасці арлана-белахвоста ВІДЭА2

У Маладзечне за адну раніцу абрынуліся два бетонныя казыркі ў пад'ездах аднаго дома2

На пасаду Улькі Пулькі знайшлі новую дзяўчыну. Мінулая сышла праз канфлікт13

У Аўстрыі навігатар завёў фуру беларуса ў пастку4

У ЗША буйная кампанія падала ў суд на ўрад, патрабуючы вярнуць выплачаныя мытныя зборы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае23

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць