Буранаўскія бабулі на другім месцы
Спявачка Лорын са Швецыі перамагла з рэкорднай колькасцю галасоў (372) — гэта пятая перамога Швецыі на «Еўрабачанні» ад часоў ABBA. Праўда абсалютны рэкорд у адрыве (387 балаў), які прадэманстраваў нарвежскі беларус Аляксандр Рыбак, застаўся неперавершаным.
На другім месцы — удмурцкія «Буранаўскія бабулі». На трэцім — Сербія.
Найменш балаў атрымала Нарвегія.
Беларусы прагаласавалі за суседзяў: 8 балаў далі Літве, 10 — Украіне і 12 балаў — Расіі.
Акрамя таго, беларусы прагаласавалі за Азербайджан, Малдову, Швецыю, Ірландыю, Эстонію, Мальту і Македонію.
Вось і скончылася чарговае «Еўрабачанне», на якім Беларусь не трапіла ў фінал, але выступіла куды лепей, чым летась... Як праходзіў фінал? «Наша Ніва» прапануе вашай увазе апошні ў сезоне
Вялікабрытанія
Энгельберт Хампердзінк
Love Will Set You Free
Вось і дачакаліся — чалавек, з якога мы трохі кпілі два папярэднія анлайны, выходзіць на сцэну.
Па ўзросце Хампердзінк мог бы пацягацца з «Буранаўскімі бабулямі»— уяўляеце, яшчэ ў часы, калі The Beatles былі далёкімі ад распаду, Джон Ленан любіў абзываць Пола Макартні Энгельбертам Хампердзінкам. Праўда, апошнія год 40 (сорак) гадоў асаблівых хітоў за Хампердзінкам заўважана не было, і вось ён вырашыў нагадаць пра сябе праз «Еўрабачанне». Гэта як калі б ад Расіі на конкурс паехаў Эдуард Хіль. Песня ў Хампердзінка класная, як і сорак гадоў таму, аднак Google ведае і лепшыя — паспрабуйце Another Time Another Place.
Венгрыя
Compact Disco
Sound of the Hearts
Чаму ў фінал трапіў венгерскі
яны вельмі ўважліва слухалі музыкуНазва гурту, дарэчы, нагадвае пра назвы венгерскіх бэндаў перыяду сацыялізму — бескрыўдна і зразумела.80-х .
Албанія
Рона Нішліў
Suus
Косаўская албанка Рона скарыла Еўропу моцным голасам,які, што праўда, «на аматара» — экспрэсія часам перабівае мелодыю.
Літва
Доні Монтэл
Love is Blind
Павязка на вачах засталася — літовец Доні Монтэл, нагадаем, спявае пра тое, што каханне сляпое. Для «Еўрабачання» ў яго «баладным» выглядзе песня вельмі характэрная — такіх ад гэтага конкурса і чакаюць.
Слушным рашэннем было ўзяць псеўданім — ператварыцца з Данатаса Мантвідаса ў квазіамерыканскага Доні Монтэла.
Боснія і Герцагавіна
MayaSar
Korake Ti Znam
А вось цікавы прыклад з серыі «вучні і настаўнікі» — MayaSar працуе
з усіх аднолькавых фартэпіянных балад у яе — найлепшая.
Расія
«Буранаўскія бабулі»
Party for Everybody
Калі б бабулі выйшлі песні праз дзве — мы б іх не пачулі, бо заснулі б: заўважце, які
ўдмурцкая культура даказвае ўсяму свету, што яна існуе і можа быць папулярнай. Глядзеліся бабулькі няблага, асабліва, калі ўлічыць, што гэта не прафесіяналы, а проста бабулі, якія ходзяць у вясковы ДК, каб там паспяваць. Канешне, не варта патрабаваць ад іх такога самага майстэрства, як ад Хампердзінка і астатніх, але конкурс ёсць конкурс. Дачакаемся внікаў.
Ісландыя
Грэта Салоўмэ і Ёнсі
Never Forget
Гэтая песня магла б прыўкрасна «жыць» без усялякіх «Еўрабачанняў»— ёсць у ёй нешта паўночнае, суровае і адначасова мяккае. Будзе дзіўна, калі раптоўна Грэта Салоўмэ і Ёнсі перамогуць, але хто ведае?
Адзінае: ці не даб’е «Еўрабачанне» эканоміку Ісландыі ў такім выпадку? Мяркуючы па колькасці праглядаў на YouTube, баяцца ісландцам няма чаго.
Кіпр
Іві Адаму
La Love
Ці трэба нам дзясятая Бейонсэ? У найлепшым выпадку, вартым
на беларускіх дыскатэках пад яе яшчэ патанчаць.
Францыя Ангун
Echo (You and I)
А вось яшчэ адна намінантка, якая трапляе ў фінал без конкурса — інданэзійка Ангун спявае з 12 гадоў, і з’яўляецца першай азіяцкай спявачкай, якая выпусціла альбом адначасова ў 33 краінах свету. Пяе
Можна ставіць грошы на яе перамогу,але ці варта іх увогуле ставіць?
Італія
Ніна Дзілі
L’Amore È Femmina (Out Of Love)
Таго ж прынцыпу моўнай мяшанкі трымаецца італьянская канкурсантка, якую мы таксама яшчэ не чулі. А вось
тут ёсць элементы мінорнага свінга, які вельмі любяць па ўсім свеце — джазаваты рытм, пад які можна танчыць куікстэп. А калі не ўмеце куікстэп, можна танга. А калі і з танга праблема — проста танчыць.
Нарвегія Туджы
Stay
Нармальная інтэрнацыянальная песня.Але аналізаваць яе сур’ёзна не варта: гэтыя песні, калі і затрымаюцца, то недзе ў нашых краях і тое, да наступнага «Еўрабачання».
Азербайджан
Сабіна Бабаева
When the Music Dies
А вось і гаспадары конкурса.
Сабіна Бабаева вырашыла ісці правераным шляхам і спявае пад раяль нешта да болю знаёмае.Дзяўчына прыгожая, аднак песня з такім рэфрэнам (пра смерць музыкі) даўно існуе, і яе не пераскочыць ніяк — так ужо склалася.
Румынія Mandinga
Zaleilah
Сочыш за модай — трапляеш у фінал. Сочыш за модай, мяшаеш англійскую з іспанскай, дадаеш лацінскія рытмы? Трапляеш у фінал. А перамагаеш? Наўрад ці, бо апроч румынаў шмат хто сочыць за модай і трапляе ў фінал.
Супраць Швецыі і бабулек ім будзе цяжка змагацца.
Данія
Салуна Самай
Should’ve Known Better
Голас ураджэнкі Гватэмалы прыемны, ды і сама яна прыгожая.Песня ж… нешта аднаразовае.
Грэцыя
Элефтэрыя Элефтэрыў
Aphrodisiac
Як можа трапіць у фінал «Еўрабачання» твор з такой аранжыроўкай?
Такое звычайна гучыць на канцэртах «За Беларусь».Меркаванне, што музыку замаўлялі ў нас праз фінансавы крызіс, ужо выказвалася.
Швецыя Лорын
Эйфарыя
А вось і
пераможца па меркаванні букмекераў.Песня выдатная (мелодыя запамінаецца), выкананне выдатнае, у чым праблема? У другаснасці. Аднак на фоне астатніх і гэта не крытычна. А вось стылёвасці астатнія могуць толькі пазайздросціць. У чым плюс — мінімум гламуру. Калі Лорын пераможа, гэта будзе правільна і лагічна.
Турцыя
Джан Банома
Love me Back
Традыцыя плюс сучаснасць — дастаткова для выхаду ў фіналю Для перамогі — не.
У Турцыі па радыё амаль усё так гучыць:ад
Іспанія
Пастора Солер
Quédate Conmigo
Чарговая балада, пра «застанься са мной».Для шведкі іспанка не канкурэнт — як бы дзіўна гэта не гучала (параўнайце папулярнасць іспанскай і шведскай музыкі ў прынцыпе).
Германія
Роман Лоб
Standing Still
А вось і мужчынская
гэта тая часткапоп-культуры , якая не выклікае жадання мяняць радыёстанцыю праз 20 секунд гучання.
Мальта
Курт Калея
This is The Night
Галоўны канкурэнт Litesound,які выступіў акуратненька перад беларусамі, у фінале. Па яго поспеху пры галасаванні зможам даведацца, на што прыблізна беларусы маглі б разлічваць. Хаця ў меладычным плане Мальта слабейшая.
Македонія Каліопі
Cerno i belo
У Македоніі яна — зорка. Наўрад ці вынікі «Еўрабачання»
У першую пяцёрку Македонія наўрад ці трапіць.
Ірландыя Jedward
Waterline
Блізнюкі ізноў штурмуюць восьмае месца, хаця сёлета могуць падабрацца да прызавога бліжэй, чым у мінулы раз. «Калі вы не адгукнецеся, мы напішам у „Спортлато“!». Дарэчы,
можа іх — на «Славянскі базар»?Заўважце, колькі сёлета сярод удзельнікаў «Еўрабачання» фіналістаў і ўдзельнікаў «Базара».
Сербія
Жэлька Ёксімавіч
Nije ljubav stvar
«Каханне — не рэч», што б мы там сабе не думалі. У якасці доказу, прынамсі тое, што Жэлька трапіў у фінал. Цікава, калі б ён скарыстаўся сваім талентам мультыінструменталіста, лепей бы стала? А то нейкія мужыкі на заднім плане за яго аддуваюцца (у літаральным сэнсе, бо духавая секцыя). А яшчэ
ён заўжды з’яўляецца на сцэне на 30 секундзе, здорава, праўда?
Украіна Гайтана
Be my Guest
Україна і Конга адначасова — Гайтана
адна з самых цікавых вакалістак сёлетняга «Еўрабачання».Кажуць, у некалькіх краінах гэтая песня ўжо хіт.
Малдова
Паша Парфеній
Lăutar
Як і меркавалася,
балканскі стэп ад фіналіста «Славянскага базара»мы чуем у фінале. Балканская музыка — асобны феномен. Але чым яна так чапляе, становіцца трохі больш зразумела, калі чуеш яе на фоне астатняй музыкі «Еўрабачання» — усё ж такі гэты конкурс пэўнае ўяўленне пра сучасную музычную сітуацыю дае. Таму сканчаем стукаць абцасам па падлозе ў рытм спевам Парфенія і чакаем вынікаў.
Каментары