«Лабараторыя Касперскага»: знойдзены вірус, што 5 гадоў краў інфармацыю па ўсім Блізкім Усходзе
Эксперты ў галіне камп’ютарнай бяспекі паведамілі, што выявілі шкодную праграму, якая каля 5 гадоў збірала канфідэнцыйную інфармацыю з камп’ютараў па ўсім Блізкім Усходзе.
Як заявіў прадстаўнік кампаніі «Лабараторыя Касперскага», вірус, які атрымаў назву Flame, выкрадаў дадзеныя разнастайнымі спосабамі, у тым ліку скрыншоты з манітораў, запісы размоваў з дапамогай падлучаных мікрафонаў, капіяванне перапіскі ў праграмах імгненнага абмену паведамленнямі.
Эксперт Віталь Камлюк заявіў, што «чарвяк» атакаваў прыватныя, камерцыйныя і ўрадавыя сістэмы. Сярод атакаваных краін — Іран, Ізраіль, Судан, Сірыя, Ліван, Саудаўская Аравія і Егіпет. Паводле словаў эксперта, памер і складанасць структуры віруса наводзяць на думку, што да яго распрацоўкі мае дачыненне нейкі ўрад.
Каментары