Усяго патроху

У Мінску адбыліся традыцыйныя забегі паўзункоў і бегункоў — відэа

1 чэрвеня ў дзіцячым забаўляльным цэнтры «Косма» гандлёвага цэнтра «Град» адбыліся спаборніцтвы малышоў.

Як паведаміў БелаПАН Андрэй Маханько, старшыня міжнароднага грамадскага аб’яднання «Разуменне», якое з’яўляецца арганізатарам свята, гэта пятыя па ліку спаборніцтвы, яны ўжо традыцыйныя і прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей. «Тут сабралася вельмі шмат людзей з маленькімі дзецьмі, — расказаў ён. — Самае яркае, самае душэўнае і добрае свята, якое мы арганізоўваем — гэта забег паўзункоў. Яно дэманструе любоў, тое самае сапраўднае і шчырае, што аб’ядноўвае бацькоў і іх дзяцей. З кожным годам да нас прыходзяць новыя дзеці, іх становіцца ўсё больш. А для тых дзетак, што выраслі, — забег бегункоў на машынках. Гэта значыць узнікла ўжо пераемнасць пакаленняў. Каб узяць удзел у нашым свяце, дастаткова патэлефанаваць да нас у аб’яднанне і папярэдне запісацца. Калі дзіцяці 9–11 месяцаў, то, калі ласка, на нашу пяціметровую яркую дарожку, на забег паўзункоў. Калі дзіцяці да двух гадоў, то для яго ў дзвюх узроставых катэгорыях — забег бегункоў».

Каб юны «атлет» не адцягваў сваю ўвагу, не павярнуў на суседнюю дарожку і дасягнуў жаданага фінішу, татам і мамам даводзіцца праяўляць незвычайную вынаходлівасць — яны заваблівалі сваіх дзяцей не толькі яркімі цацкамі і цукеркамі, але і мабільнікамі, нават нетбукам.

Акрамя спаборніцтваў, дзяцей у гэты дзень чакала мноства забаў — яны маглі маляваць на сценах гульнёвых домікаў з кардону ад Містара Гусака, прайсці лабірынт «Адкрыты космас». Не забылі арганізатары свята і пра тых дзяцей, каму патрэбна дапамога. Яны прапанавалі сабраць цацкі і гульні, кнігі, адзенне для дзяцей — выхаванцаў раённых сацыяльна-педагагічных цэнтраў сталіцы.

Відэа Васіля Сямашкі, БелаПАН

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы11

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Што чакае Полк Каліноўскага пасля магчымага перамір'я і ці зойдзе УСУ на тэрыторыю Беларусі? Разважае палітолаг Магда7

Трое сябрукоў у крамах пры АЗС шукалі тавары, якія прадаюцца з парушэннямі, а пасля вымагалі грошы ў прадаўцоў2

Літва спрабуе пераканаць ЗША не здымаць санкцыі з беларускага калію5

Беларусы сталі атрымліваць лісты ад махляроў з «нацыянальнай паліцыі па наркотыках»

З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць4

Разведка Германіі: Пандэмія COVID-19 здарылася праз ўцечку ў КНР7

Далі новыя даты, але не ўсім. Працяг гісторыі з адменамі запісаў на нямецкі шэнген

«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў5

У Буэнас-Айрэсе разагналі акцыю пенсіянераў і фанатаў Марадоны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы11

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць