Здарэнні55

У Мінску зноў стралялі

Пагоня з таранам, уцёкамі па сустрэчнай і стрэламі па колах адбылася ў ноч на 4 чэрвеня.

11 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях складзена ў дачыненні да кіроўцы, які ноччу 4 чэрвеня ў стане алкагольнага ап’янення ўцякаў ад пагоні ДАІ. Пераслед вёўся ў Мінску і за межамі горада.

Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама, пераслед кіроўцы аўтамабіля «Форд-С’ера», які не падпарадкаваўся патрабаванню супрацоўніка ДАІ аб спыненні, пачаўся на пачатку першай ночы на праспекце Машэрава. Працягваўся па вуліцах Крапоткіна, Арлоўскай. Увесь гэты час інспектары патрабавалі спыніцца. Выехаўшы на плошчу Бангалор, вадзіцель «Форда» ледзь не сутыкнуўся з іншай машынай, пасля чаго на забараняльны сігнал святлафора павярнуў направа на Багдановіча. На ўсім участку пераследу ад вуліцы Кульман да вуліцы Нямігі ён ігнараваў сігналы святлафораў і ўсяляк сваімі дзеяннямі ствараў рэальную пагрозу жыццю і здароўю іншых удзельнікаў дарожнага руху. Пры спробе параўняцца з ім парушальнік наўмысна ішоў на таран службовага аўтамабіля.

Участак вуліцы Прытыцкага ад Альшэўскага да праспекта Пушкіна «Форд» праехаў па паласе сустрэчнага руху, вымушаючы іншых удзельнікаў спыняцца і манеўраваць, каб пазбегнуць сутыкнення.

Далей на высокай хуткасці (каля 150 км/гадз) рух ажыццяўляўся па Прытыцкага ў напрамку МКАД. На вуліцы Прытыцкага была ажыццёўлена чарговая спроба блакіраваць парушальніка службовым аўтамабілем, аднак ён зноў пайшоў на таран, чым вымусіў інспектараў рэзка знізіць хуткасць.

Выехаўшы за межы горада, пры адсутнасці на дарозе іншых аўтамабіляў, інспектар ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска адкрыў агонь. Папераджальны выстрал быў ажыццёўлены ўверх, наступныя тры — па задніх колах аўтамабіля, у выніку якіх абодва колы былі прабітыя.

Аднак затрымаць парушальніка ўдалося толькі яшчэ праз некалькі кіламетраў.

У дачыненні да затрыманага было складзена 11 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, за невыкананне неаднаразовых патрабаванняў супрацоўніка міліцыі аб спыненні транспартнага сродку, за невыкананне патрабаванняў сігналаў, указанняў святлафора або рэгуліроўшчыка, за парушэнне правілаў абгону або выезд на паласу сустрэчнага руху ў выпадках, калі гэта забаронена правіламі дарожнага руху, за стварэнне аварыйнай сітуацыі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі73

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць14

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі73

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць