Грамадства1515

Дзе ў Мінску забаронена курыць

У сталіцы свабоднымі ад тытунёвага дыму вызначаны 15 тэрыторый.

Пра гэта паведамілі ў камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

«Пытанням барацьбы з курэннем і стварэнню тэрыторый, свабодных ад тытунёвага дыму, надаецца ў сталіцы вялікая ўвага. Гэты напрамак работы рэалізуецца ў цесным кантакце з раённымі адміністрацыямі, рашэннямі якіх свабоднымі ад тытунёвага дыму вызначаны 15 тэрыторый», — расказалі спецыялісты.

Зонамі некурэння абвешчаны:
Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага, Цэнтральны батанічны сад, парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў, УП «ЖРЭА Першамайскага раёна Мінска», Ветэранскі дворык па вуліцы Цікоцкага, Мінскі заапарк, плошча Незалежнасці з прылеглымі да яе тэрыторыямі, парк забаў «Дрымлэнд», парк імя 60-годдзя Кастрычніка, Аляксандраўскі сквер, Лошыцкі парк, піянерскі сквер УП «Зялёнбуд Заводскага раёна Мінска», тэрыторыя плошчы перад універмагам «Беларусь», парк культуры і адпачынку імя 900-годдзя Мінска, тэрыторыя каля помніка «Беларусь партызанская». На такіх тэрыторыях размешчаны таблічкі з інфармацыяй аб тым, што яны з’яўляюцца грамадскімі месцамі, дзе курэнне забаронена, знакі аб забароне курэння.

Акрамя таго, аб забароне курэння папярэджваюць больш як 1,7 тыс. знакаў на прыпыначных пунктах гарадскога грамадскага транспарту, а таксама амаль 55 тыс. — у месцах агульнага карыстання жыллёвага фонду.

Забарона на курэнне дзейнічае і ў арганізацыях аховы здароўя сталіцы, а таксама на прылеглых да іх тэрыторыях.
А ў стацыянарах пацыентаў папярэджваюць аб недапушчальнасці курэння. Дарэчы, з пачатку года да 8 медработнікаў, якіх выкрылі ў курэнні, прыняты меры дысцыплінарнага ўздзеяння, а таксама зніжаны памеры прэміяльных даплат. Акрамя таго, за ігнараванне антытытунёвага рэжыму з 6-й гарадской клінічнай бальніцы выпісаны 3 пацыенты.

У профільным камітэце мэрыі адзначылі, што ў сталіцы арганізавана шырокамаштабная работа з насельніцтвам па пытаннях захавання здароўя, прафілактыкі захворванняў і залежнасцей. Напрыклад, праводзяцца масавыя прафілактычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да сусветных і адзіных дзён здароўя, гарадскіх і агульнарэспубліканскіх акцый (антытытунёвай, антыалкагольнай, па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых, анкалагічных захворванняў, цукровага дыябету).

Прафілактычная работа па фарміраванню здаровага ладу жыцця арганізавана ў Мінску ў адпаведнасці з Канцэпцыяй рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі фарміравання здаровага ладу жыцця насельніцтва Беларусі на перыяд да 2020 года і галіновым планам мерапрыемстваў па фарміраванню здаровага ладу жыцця, захаванню і ўмацаванню здароўя насельніцтва Беларусі на перыяд да 2015 года.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны37

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны37

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць