Здарэнні44

Валютчык зарабіў на розніцы курсаў 340 млн рублёў

48-гадовы жыхар Салігорскага раёна за дзевяць месяцаў атрымаў больш за 340 мільёнаў рублёў незаконнага даходу, займаючыся ў Мінску падпольнымі валютна-абменнымі аперацыямі.

Як паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама, затрымаць валютчыка ўдалося дзякуючы сумеснай аперацыі супрацоўнікаў упраўлення па раскрыцці цяжкіх эканамічных злачынстваў ГУУС і ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Мінскай вобласці і Мінску.

Аператыўнікі УДФР праводзілі комплекс спецмерапрыемстваў па выяўленні лжэпрадпрымальніцкіх структур і выйшлі на чалавека, які дапамагаў арганізатарам гэтых структур падпольна абменьваць валюту. Атрыманай інфармацыяй супрацоўнікі КДК падзяліліся з калегамі з УРЦЭЗ ГУУС. Таксама міліцыянерам і прадстаўнікам КДК удалося ўстанавіць, што валютчык — 48-гадовы жыхар Салігорскага раёна — займаўся незаконнай абменнай дзейнасцю са жніўня мінулага года і да вясны гэтага года атрымаў звыш за 340 мільёнаў рублёў злачыннага даходу.

«Карыстаючыся мабільнікам пры вырашэнні пытанняў з незаконным абменам валюты, вылютчык выконваў пэўныя ўмовы канспірацыі,
— расказвае начальнік аддзела ўпраўлення па раскрыцці цяжкіх эканамічных злачынстваў ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Яромін. — Так, пры абмене долараў на еўра валютчык выкарыстоўваў замест звычайных назваў грошай звароты кшталту „Памяняць амерыканца на еўрапейца“, з расійскімі рублямі тая ж сітуацыя — канверсія расійскіх рублёў у беларускія абазначалася як купля білету на цягнік Масква — Мінск, беларускіх рублёў у долары — адпраўка чалавека (1.000 $) з Беларусі ў Амерыку.
Таксама былі і агульныя абазначэнні: грошы — фарба (долар — зялёная, беларускі рубель — белая), якая вымяралася ў „літрах“, абмен — перафарбоўванне, курс валют называўся „маршрут“, „памер“, „рэжым“. У асобных выпадках былі і спецыфічныя шыфры: 10 тысяч долараў — 10 тон ліста, 5 тысяч долараў — 5 бляшанак зялёнага гарошку».

Падчас затрымання ў валютчыка было канфіскавана больш чым паўтары тысячы долараў ЗША, 20 тысяч расійскіх і 20 мільёнаў беларускіх рублёў. Цяпер у дачыненні да затрыманага Савецкім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 2 арт. 233 Крымінальнага кодэкса (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), што цягне за сабой да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў5

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае новая банкнота 200 рублёў1

Ціханоўская і Зяленскі правялі ў Кіеве перамовы за закрытымі дзвярыма1

Першая энцыкліка папы Льва XIV: ШІ не павінен стаць Вавілонскай вежай8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве24

Зяленскі ў прысутнасці Ціханоўскай патроліў Лукашэнку ВІДЭА5

Амерыканская баскетбалістка Доніка Косбі пакінула мінскі клуб пасля агляду на мяжы і допыту4

Калеснікава: Я ніколі не кажу пра ваенныя санкцыі. Але існуе спартыўны трэк, памежныя пытанні, медыцына — усё што заўгодна65

Лукашэнка заклікаў Малдову «не рэзаць пупавіну» і не губляць ранейшых партнёраў10

Дзмітрый Лукашэнка падпісаны на экстрэмісцкі паблік у інстаграме20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў5

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць