Культура1616

Ну зачэм вам этат язык?

Ужо трэці год беларусафілы Кіева збіраюцца разам, каб за кубачкам гарбаты ці куфлем піва пагутарыць на мове суседняй краіны.

«Тэра інкогніта» са зразумелай мовай

28-гадовы кіеўскі інжынер-канструктар Дэйка Бугай пачаў цікавіцца Беларуссю гадоў дзесяць назад. Пра Расію, зразумела, шмат ведаў, а вось што адбываецца ў паўночнай краіне-суседцы, заставалася загадкай.

Для Дэйкі Беларусь была «белай плямай на поўначы». Часам «тэра інкогніта» праскоквала на абгортках прадуктаў ці на старых паштовых марках. Цікава, што яго дзед і бабуля на Данбасе казалі менавіта «бульба», а не картопля.

Беларускую мову Дэйка ўпершыню пачуў па ўкраінскім тэлебачанні. Гэта быў рэпартаж пра беларускія трактары, цалкам па-беларуску і без перакладу. Тэлевізійшчыкі ці паляніліся перакладаць, ці палічылі непатрэбым: і так усё зразумела. Было гэта пры канцы 90-х.

Праз пару год на Радіо Rocks Дэйка выпадкова патрапіў на інтэрв’ю з адным з удзельнікаў гурту NRM.

«І вось гаворыць ён з вядучым па-беларуску, а той - па-ўкраінску. Кожны па-свойму, але разумеюць адзін аднаго добра. І так мне гэта спадабалася - і мова, і цікавыя рэчы казалі. Я запомніў гэты гурт, пачаў шукаць штосьці ў нэце».

Праўда, інтэрнэт тады быў «жудасны і пусты». Спампаваць удалося толькі абрыўкі песень з новага альбому «Дом культуры». Але і гэтых кавалкаў было дастаткова, каб «падсесці» на гурт з галавой, як і на беларускую мову.

Праз нейкі час у плэеры хлопца амаль уся музыка была беларуская. «Я нават падумаў, што гэта дрэнна, і што трэба больш украінскае слухаць».

Калі ў 2007 годзе Дэйка першы раз наведаў Беларусь, ён ужо няблага размаўляў па-наску. Карысным для размоўнай практыкі быў фэст беларускага року «БіФры» - «Будзь свабодным». У 2008 годзе ён праходзіў ва Львове.

Тады львавяне даведаліся, што беларусы, аказваецца, і не «маскалі» ўвогуле, кажа Дэйка. І мова ў іх ёсць свая - прыгожая і зразумелая. А шмат хто з беларусаў пазналі, што Украіна багатая не адным морам.

Аднак размаўляць па-беларуску раз на год хлопцу было мала. Летам 2009-га ён стварыў «Укантакце»«Клуб любителів білоруської мови». Першая сустрэча клуба мела адбыцца напачатаку верасня. Але Дэйку на два тыдні адправілі ў камандзіроўку. Калі ж ён вярнуўся ў Кіеў, высветлілася, што першая беларускамоўная сустрэча ўсё-ткі адбылася.

«Я быў вельмі здзіўлены. Людзі неяк самі арганізаваліся... Гэта відавочна - ідэя проста вісела ў паветры!».

У «БелРазМоўКлуб» прыходзяць цікавыя людзі, з якімі ёсць пра што паразмаўляць. Яны захапляюцца астраноміяй, фатаграфіяй, вандроўкамі, іншымі мовамі.
«Вось збіраюцца такія людзі, і распавядаюць, хто што бачыў, што сустрэў, пра што марыць...Вельмі жвавыя дыскусіі адбываюцца - бо мы людзі, як кажуць ангельцы, open-minded», распавядае стваральнік клуба.

«Люблю гаварыць з суразмоўцам адной мовай», кажа Дэйка. «Хіба што з расійскамоўнымі змушваю сябе гаварыць па-ўкраінску (у нас) і па-беларуску (у вас) - калі яны не расійцы, канечне ж».

«Як можна вучыць мову 11 гадоў і нават не разумець?»

Васіль Бабіч, чацверакурснік Нацыянальнай музычнай акадэміі, зацікавіўся беларускай мовай яшчэ да школы.

«Вельмі рана, недзе ў 5 гадоў, я даведаўся, што ёсць такая мова беларуская. Што яна ўваходзіць у ўсходнеславянскую групу моў. Расійскую я ведаў, а беларускую – не».

Пасля Аранжавай рэвалюцыі Васіль «націснуў» на сваіх бацькоў, каб не наведваць ўрокі расійскай мовы ў школе. Тыя напісалі адпаведную заяву. У выніку ў атэстаце Васіля насупраць пункту «російська мова» стаіць запіс «не вивчав».

Затое вывучыў беларускую. Пачынаў з інтэрнэту, затым набыў кнігу «Гавары са мной па-беларуску», а яшчэ пазней пачаў хадзіць у «БелРазМоўКлуб».

Для Васіля вывучэнне беларускай мовы – гэта найперш хобі. Але авалодваючы нашай гаворкай, можна даведацца шмат чаго пра ўкраінскую.

Беларуская мова мае шмат архаізмаў, якія ў украінскай ужо не захаваліся.

«Мне падабаецца, як яна гучыць, яе вымаўленне. Калі хочаш лепей вывучыць сваю мову, то павінен вывучыць мову суседзяў».

Васіль Бабіч уваходзіць у 20-ку найбольш актыўных рэдактараў беларускай віртуальнай энцыклапедыі: 200 артыкулаў і 5 тысяч рэдагаванняў. Калі толькі пачынаў пісаць па-беларуску, карыстаўся «Белазарам» і слоўнікам.

Але

цяжэй за ўсё яму далася беларуская фанетыка: рознае «аканне» і «дзеканне» з «цэканнем». Ды і ўкраінскі гук «г» яму чамусьці падаецца адрозным ад нашага.

Зараз Васіль свабодна піша і размаўляе «класічнай» мовай. У Беларусі ён быў толькі аднойчы. Яго ўразіла, наколькі мала там мовы.

«Ля батанічнага саду мой беларускамоўны сябра спытаўся ў групы маладзёнаў: «Вы ў касу ці не?». Тыя спачатку не зразумелі, у чым справа. Потым, калі мы ўжо адыйшлі, я пачуў «О, хахлы пайшлі!».
Дзіўна, калі на беларускую мову ў Мінску рэагуюць, як на ўкраінскую».

Ва Украіне ёсць шмат людзей, якія размаўляюць па-ўкраінску і галасуюць за Януковіча. У Беларусі, калі ты размаўляеш па-беларуску, 90% што ты палітычна заангажаваны, мяркуе Васіль.

«Я вельмі спачуваю вашай мове і хачу, каб яна захавалася. Але я ў цэлым песіміст. Моладзь вельмі дрэнна ёй валодае, гэта сам я бачыў. Дарэчы, гэта мне дзіўна. Як можна вывучаць мову 11 гадоў у школе і нават яе не разумець? Вось чэсна, не ведаю».

Дарэчы, беларусы-ўкраінафілы, у сваю чаргу, стварылі «Украінскі размоўны клуб».

Каментары16

Цяпер чытаюць

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км12

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў ад Ірана спыніць спаганяць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў4

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу28

У адной з вёсак пад Мінскам з'явіўся музей дарожных знакаў. Іх тут некалькі, ёсць нават «пешаходны пераход»

Дураў назваў шыфраванне ў WhatsApp «найбуйнейшым падманам карыстальнікаў у гісторыі»6

Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 30 нелегалаў, якія вылазілі з падкопу на мяжы4

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім2

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км12

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць