Грамадства1717

«Еўрасаюзу ні ў якім выпадку нельга ізаляваць Беларусь»

Мілінкевіч у Берліне заявіў пра шкоднасць ізаляцыі краіны, нягледзячы на стомленасць Еўропы гэтай праблемай.

Перспектывы еўрапейскай інтэграцыі Беларусі абмеркаваны 27 чэрвеня ў Берліне на сустрэчах лідара руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча з намеснікам старшыні групы па знешняй палітыцы ХДС/ХСС у бундэстагу, упаўнаважаным урада Германіі па нямецка-расійскім супрацоўніцтве Андрэасам Шокенхофам, кіраўніком ведамства федэральнага канцлера ФРГ Рональдам Пафалам і міністрам замежных спраў ФРГ Гіда Вестэрвеле.

«Мы гаварылі пра тое, што, нягледзячы на самаізаляцыю беларускай улады, Еўрасаюзу ні ў якім выпадку нельга ізаляваць краіну, што трэба мець шматузроўневую палітыку і стратэгію, што вельмі важна працягваць інтэнсіўную працу з грамадзянскай супольнасцю, беларускім бізнесам, экспертамі, масмедыя. Вельмі важна, каб Еўропа адкрыта сказала пра тое, што ў Беларусі ёсць перспектывы ў Еўрасаюзе пасля выканання ўсіх умоў, бо для росту праеўрапейскіх настрояў гэта неабходна, каб не было дэпрэсіі», — паведаміў БелаПАН Мілінкевіч.

Паводле яго слоў, на сустрэчах закраналася таксама «старая тэма» — візавы рэжым.
«Калі мы хочам, каб было больш прадэмакратычных настрояў, неабходна аблегчыць паездкі беларусаў, бо 70% з іх ніколі не былі ў Еўрасаюзе, хутчэй, гэта ім недаступна», — зазначыў палітык.

«Я гаварыў ім пра важнасць садзейнічання малому і сярэдняму бізнесу ў Беларусі, пашыраць праграмы інвеставання, — сказаў Мілінкевіч. — Падкрэслівалася, што беларуская ўлада неаднародная, частка бюракратыі мае рэфарматарскія настроі і гэта частка павінна адчуваць сваю перспектыву ў ЕС».

Апрача таго, размова ішла пра тое, што вызваленне палітзняволеных не абмяркоўваецца.
«Пасля вызвалення важна развіваць праграмы партнёрства для мадэрнізацыі. Беларусь павінна не праз Расію ўступаць у СГА, а самастойна. І яна ў стане правесці мадэрнізацыю хутчэй за Расію. Гэта ўзмоцніць не толькі наш эканамічны патэнцыял, але і нашу незалежнасць. Мы шмат гаварылі аб пагрозе эканамічнай анексіі, пра тое, што прыватызацыя расійскімі алігархамі беларускай эканомікі і асабліва ўвядзенне расійскага рубля могуць ануляваць нашы шанцы на еўрапейскі шлях. У Еўропе разумеюць гэту небяспеку», — заявіў лідар руху «За Свабоду».

Паводле слоў Мілінкевіча, падчас перамоў ён не чуў голасу пра тое, што дэмакратызацыю Беларусі трэба правесці праз Маскву.
«Масква сама не дэманструе жадання рэальнай палітычнай лібералізацыі, таму Беларусь павінна прайсці гэты шлях самастойна», — зазначыў ён.

«Мае суразмоўцы падкрэслівалі: Еўропа хоць і стамілася ад таго, што выкарыстаныя метады дэмакратызацыі Беларусі, наладжвання інтэграцыйных праектаў не працуюць, ніхто не апускае рукі і ўсе працягваюць лічыць Беларусь адным з прыярытэтаў — нягледзячы на тое што ў Еўропы вельмі шмат праблем, у першую чаргу з еўра.
Для ЕС мы застаемся важным і перспектыўным партнёрам», — сказаў Мілінкевіч.

На 28 чэрвеня Мілінкевіч запрошаны ў Брусель, дзе пройдуць саміт Еўрапейскай народнай партыі з удзелам кіраўнікоў вядучых еўрапейскіх краін і перамовы ў офісе вярхоўнага камісара ЕС па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан. На 29 чэрвеня запланавана гутарка з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле.

26 чэрвеня Мілінкевіч выступіў на прадстаўнічай сустрэчы ў МЗС Германіі, якую арганізавала кіраўнік дэпартамента Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Паўночнага Каўказа і Цэнтральнай Азіі знешнепалітычнага ведамства ФРГ Зюзане Шутц.

Каментары17

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне ўпершыню за 73 дні масіравана атакавалі Кіеў2

Стала вядома, хто можа ўвайсці ў новы абмен зняволенымі паміж ЗША і Расіяй17

З пачатку года ў Літву прыляцеў 351 метэазонд з Беларусі2

БелАЗ прадае кітайскі варыянт легендарных ботаў Timberland. Яны ў некалькі разоў таннейшыя за арыгінальныя!25

Беларускі брамнік «Віслы» даведаўся, што ў яго будзе хлопчык, у незвычайнай абстаноўцы ФОТА

У Мінску раніцай на гадзіну спыніліся трамваі

У Італіі беларуса затрымалі ва ўзламанай ім кватэры

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 7

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця

Галоўнае
Усе навіны →