Улада3838

Лукашэнка прымаў парад у цывільным, а не ў форме галоўнакамандуючага

4000 вайскоўцаў прайшлі перад Аляксандрам і Мікалаем Лукашэнкамі.

Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна з параду.

Парад сёлета распачаўся а 10-й гадзіне. Летась ён распачынаўся а 12-й. Вайсковая частка параду заняла гадзіну, тады як летась уклаліся за 45 хвілін. Фізкультурнае шэсце нагадвала леташняе: з элементамі карнавалу і масавымі танцамі. Вакол праспекта Машэрава назіраць за парадам сабралася нашмат больш людзей, чым летась. Сёлета не назіралася леташняй нервознасці. У адрозненне ад мінулага года, не было публічных пратэстаў і затрыманняў.

10.00

На трыбуне сабраліся кіраўнікі сілавых структур, дзяржаўных органаў. Гледачы размяшчаюцца абапал праспекта Машэрава. Трыбуны пільнуе ланцуг агентаў у цывільным. У Мінску прахалодна: каля 19 градусаў у цяні, пагодна.

«Галоўным святам беларускай дзяржаўнасці» называюць 3 Ліпеня ў тэлетрансляцыі з параду.

Парад мае распачацца а 10-й.

10.09

Браніраваны «Мэрсэдэс» Аляксандра Лукашэнкі пад’ехаў а 10.06. Аляксандр Лукашэнка выйшаў з яго з сынам Колем і заняў месца на трыбуне. Аляксандр Лукашэнка — у цывільным, хоць у мінулыя гады быў у форме Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

А 10.08 на праспект Машэрава выязджаюць дзве парадныя машыны. У іх міністр Жадобін і камандуючы парадам генерал-маёр Пузікаў.

Каля стэлы сабралася каля 5000 чалавек. Усяго абапал праспекта Машэрава сабралася, па ацэнках нашых рэпарцёраў, каля 20 тысяч чалавек.

10.10

Міністр абароны віншуе ўдзельнікаў параду з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь па-расейску. Перад трыбунамі пройдуць 19 пешых разлікаў і 16 разлікаў вайсковай тэхнікі.

10.15

Генерал-лейтэнант Жадобін адрапартаваў Лукашэнку аб шыхтаванні войскаў да параду. Коля стаіць недзе асобна, Аляксандр Лукашэнка стаіць сам адзін. Пачаўся выступ Аляксандра Лукашэнкі.

«У суверэннай Беларусі забяспечаны мір і стабільнасць». «Развіваецца супраца з нашым галоўным саюзнікам — Расійскай Федэрацыяй». «Свет увесь час трасе», адбываюцца войны і канфлікты, кажа Аляксандр Лукашэнка. «Створана адзіная групоўка войскаў Беларусі і Расіі. Удзел расійскіх вайскоўцаў у парадзе стаў добрай традыцыяй». «Мы ведаем, што цяпер, як правіла, замежныя пагрозы праяўляюцца праз унутраныя крыніцы. Але любыя спробы пасеяць у нашай краіне хаос, ажыццявіць палітычныя перавароты, нейкія каляровыя рэвалюцыі абсалютна бесперспектыўныя». «Мы паказалі ўсяму свету, як трэба бараніць нацыянальныя інтарэсы. Беларусы канчаткова зрабілі свой выбар на карысць сапраўднай незалежнасці, падтрымаўшы палітычны курс дзяржавы». «З Днём Незалежнасці вас, дарагія таварышы, ура!» — так скончыў прамову Аляксандр Лукашэнка.

10.22

Грае гімн Беларусі. Артылерыйскі салют. Вайскоўцы стаяць на зважай. А вось публіка не звыклая трымацца пры гімне: людзі круцяцца, займаюцца справамі.

10.24

Адкрываюць парад барабаншчыкі Мінскай сувораўскай вучэльні.

10.27

Праходзяць расейскія дэсантнікі, за імі — Вайсковая акадэмія, спачатку выкладчыкі, пасля — курсанты. Як заўжды, ідуць бездакорна.

10.28

Ідуць курсанты з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, за імі — Рагачоўскай дывізіі. Пасля — проціпаветраная абарона, затым — войскі сувязі. Курсанты-памежнікі. Унутраныя войскі: спачатку курсанты з Вайсковай акадэміі, пасля — спецназ. За ім — разлік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. За імі — Сілы спецыяльных аперацый.

10.33

На пляц параду выязджае ваенная тэхніка. Спачатку — архіўная тэхніка часоў вайны: танкі і Кацюша. На іх чырвоныя сцягі і надпісы: «Вперед, у победе» і «За нашу советскую Родіну».

Сучасная тэхніка: танкі Т-72, БМП-2, БТР-80.

Упершыню парадам праехалі сучасныя ўседарожнікі, пастаўленыя Кітаем. Здольныя разіваць хуткасць да 115 км за гадзіну. Рухавікі ў іх магутнасцю, як у танкаў.

Сістэмы залпавага агню «Град», «Смерч» на колавым шасі беларускай вытворчасці.

Баявыя машыны «Штурм-С».

Самаходная гаўбіца «Гваздзік» на гусенічным шасі, дальнасцю 15 км.

Самаходная гармата «Гіяцынт», дальнасцю да 30 км.

Ракетны комплекс «Кропка», б’е да 120 км.

Ракетны комплекс СПА «Панцыр» — едуць расейскія касмічныя войскі.

ЗРК «Тунгуска» і «Аса», здольная збіваць крылатыя ракеты.

Упершыню на маршы ЗРК СПА «Тор М-2», здольны адначасова атакаваць 4 мішэні.

Комплекс «Бук».

Коля сочыць за парадам разам з татам.

ЗРК С-300, здольны збіваць ракеты, у тым ліку балістычныя, на дальнасці ад 70 да 100 км.

У небе з’яўляюцца верталёты.

Прыгожая трансляцыя падлёту да горада верталётаў і самалётаў з камераў, што стаяць на іх.

Самалёты-штурмавікіСу-25.

Знішчальнікі Міг-29.

Самалёты-перахватчыкіСу-27.

Пілатажная група «Белая Русь» на вучэбна-баявых самалётах Л-39, размаляваных у колеры дзяржаўнага сцяга.

Пляц-парад зводнай роты ганаровай варты.

11.00

Хор Мінабароны выконвае песню па-беларуску. Гэта першыя беларускія словы за гадзіну.

Парад скончаны, пачынаецца пацеха: шэсце спартоўцаў і моладзі ў выглядзе алімпійскага карнавалу. Удзел бяруць 3500 чалавек, у тым ліку спартоўцы-чэмпіёны. Гучыць эстрадная музыка. Кіраўніком дзяржавы перад спартоўцамі пастаўлены сур’ёзныя задачы, кажа дыктар. Рапартуе пра колькасць медалёў, заваяваных беларускімі спартоўцамі.

Кветкі Лукашэнку дорыць 9-гадовая Валерыя Міхневіч, мастацкая гімнастка. Букет складзены з белых, чырвоных і зялёных кветак і раслін. Ад’ютант падаў Колю падарункавы пакет, і ён аддарыў дзяўчынку.

Ну ўсё — на роліках выехалі хакеісты.

За імі легкаатлеты і клоўны з літарамі. «Шанс!» — склалі літары ў слова.

Скачуць праз бар’еры. Бегаюць, скачуць у вышыню. Пад цыркавую музыку ўсё.

11.11

Далей — мастацкая гімнастыка.

У парадку відаў спорту ёсць свае законы, у тым ліку палітычныя. Інакш чаго б першым ішоў хакей, дзе вялікіх поспехаў Беларусь не мае?

Валерыя Міхневіч застаецц стаяць на трыбуне.

На заднім плане спартоўцы адзетыя ў буслоў, махаюць імправізаванымі крыламі.

11.16

Прыехалі раварысты на маўнцін-байках. Калі б я быў Колем, мне гэта спадабалася б найбольш. Зрэшты, можа, для яго гэта не мяжа жаданняў…

Каратысты і таэквандысты, некаторыя з шабелькамі, некаторыя ў спарынгах.

Іншыя віды спорту, гучаць цыркавыя і аперэтачныя рытмы.

А вось і лацінамерыканскія рытмы, і перад трыбунай з’яўляюцца дзяўчаты ў купальнікаў і пер’і. За імі — коні з Ратамкі. Яны не прайшлі бясследна, бо пра іх натуральныя патрэбы ніхто не падумаў.

А зараз — «беларуская ваза», з гонарам абвяшчае дыктар. Гэта танцоркі, пасаджаныя на металічную канструкцыю. Дыктар з гордасцю паведамляе, што канструкцыю для вазы вырабілі «на заводзе, дзе вырабляюць касмічныя апараты». Гучыць песня «Бела-Белая Русь, я тобою горжусь!» у выкананні Ірыны Дарафеевай. У неба паляцелі 6000 чырвоных і залёных шарыкаў. Перад трыбунай нясуць даўжэзны чырвона-зялёны сцяг.

11.40

Аляксандр Лукашэнка з Колем абыходзяць шэраг вайскоўцаў. Лукашэнка вітаецца з гэтымі выбранымі афіцэрамі. Коля нудзіцца побач. Бодыгарды Лукашэнкі ўсе ў сонечных акулярах.

Свята скончылася. Леташніх трактара-дзяўчынкі і трактара-хлопчыка не будзе. Мусіць, у іх нарадзілася трактаранятка.

* * *

3 Ліпеня стала афіцыйным святам Днём Незалежнасці (Днём Рэспублікі) пасьля рэферэндуму 1996 года. У 1992–1996 Дзень Незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня і быў прымеркаваны да даты прыняцця Вярхоўным Саветам БССР у 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце.

Нацыянальны рух традыцыйна адзначаў як Дзень Незалежнасці 25 Сакавіка, калі ў 1918 годзе была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыецца незвычайная ўстанова для жанчын5

У Мінску BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася1

46‑гадовага касметолага з Калодзішчаў асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках4

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць