Культура33

«Біяграфію гарадзенскіх вуліц» размялі з кнігарняў

Гісторыкі стварылі сапраўдную энцыклапедыю Гродна.

«Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы» — гэтае выданне ўражвае. У серыі «Гарадзенская бібліятэка» выйшла сапраўдная энцыклапедыя Гродна з гісторыяй кожнай вуліцы горада і кожнага будынка, які мае гістарычную каштоўнасць.

На сёння ў продажы не засталося ніводнага асобніка кнігі — па словах Андрэя Чарнякевіча, аднаго з рэдактараў выдання, кнігі разабралі проста ў дзень выхаду.

Самым цяжкім, паводле Андрэя Чарнякевіча, было «спыніцца і аддаць кнігу ў друк» — бо складаць гісторыю кожнага дома можна бясконца.

Стварыць гарадзенскі даведнік гісторыкі вырашылі ў 2006 годзе, калі быў знішчаны культурны слой на Савецкай плошчы.

«Тады мы зразумелі, што насамрэч не ведаем, дзе знаходзяцца межы Старога горада, дзе палягае які культурны слой, і вырашылі сістэматызаваць звесткі. — працягвае Чарнякевіч. — Гэтая кніга аб’яднала гісторыкаў розных пакаленняў — ад 60-х да 90-х, пакалення Next, і зусім маладых аўтараў».

Адзінае, што засмучае — некаторыя аб’екты, якія ёсць у кнізе, цяпер ужо не існуюць — напрыклад, «дом Беклямішава», які ў даведніку пазначаны як «падрыхтаваны да зносу», быў знесены на момант выхаду кнігі.
Як і некаторыя будынкі ў раёне Новы Свет.

«Мы спадзяваліся, што гэтая кніга зможа як-небудзь паўплываць на гарадскія ўлады, і гістарычныя будынкі не будуць знесеныя,
аднак не атрымалася. — расказвае Чарнякевіч. — Мы, дарэчы, прапаноўвалі дзяржаўным арганізацыям павесіць тэкст кнігі на іх сайтах, аднак іх нашая прапанова не зацікавіла».

Каб ацаніць цалкам «Біяграфія гарадзенскіх вуліц» трэба, канешне, прыехаць у Гродна — лепшай «падарожнай» кнігі яшчэ не створана.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі20

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ57

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны5

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак23

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

Вікінг супраць англасакса: Холанд і Кейн выводзяць Нарвегію і Англію на апошні бой4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі20

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць