Здарэнні

У Гродне раскрыта жорсткае забойства жыхара абласнога цэнтра

Жорсткае забойства 58-гадовага жыхара Гродна ўдалося раскрыць па гарачых слядах аператыўнікам крымінальнага вышуку Кастрычніцкага райаддзела міліцыі пры падтрымцы калег з УУС Гродзенскага аблвыканкама. Злачынства было ўчынена некалькі дзён таму.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС, сляды крыві ў пярэднім пакоі праз прыадчыненыя дзверы выпадкова ўбачыла суседка забітага і тут жа выклікала міліцыю. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў знайшлі труп гаспадара дома ў скрынцы пад лесвіцай, куды яго схаваў злачынец, каб хоць неяк замесці сляды.

Паводле слоў начальніка крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС Гродна Вячаслава Дземідовіча, атрыманыя шматлікія цялесныя пашкоджанні падчас пагрузкі ў скрынку да таго часу не мелі значэння — мужчына быў мёртвы. Да гэтага яго душылі шнурам для бялізны і некалькі разоў білі асколкам бутэлькі па розных частках цела. Акрамя таго, мужчыне была нанесена серыя ўдараў відэльцам у кадык, што не пакінула шансаў да ратавання.

Папярэдне ўстаноўлена, што мужчыну пазбавіў жыцця раней не знаёмы яму малады чалавек, які разам з сяброўкай хацеў арандаваць у яго пакой. І злачынец, і ахвяра любілі спіртное, з прычыны чаго вырашылі адзначыць здзелку. Менавіта ў момант святкавання і ўзнікла сварка. У міліцыі адзначаюць, што магчымай прычынай агрэсіі падазронага з’явілася тое, што ён у мінулым быў неаднаразова судзімы за крадзяжы, рабаванне і хуліганства.

Сваё дачыненне да забойства затрыманы падазроны пакуль адмаўляе.

Справа распачата на падставе ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі4

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка22

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця1

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі паставіць не беларускую драматургію і не на беларускай мове13

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі4

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць