Грамадства22

А калі ў нас там дэвальвацыя?

Кантакт-цэнтр Нацбанка прадаставіць усю інфармацыю грамадзянам і юрыдычным асобам па тэлефоне

Нацыянальны банк Беларусі 9 ліпеня ўводзіць у доследна-прамысловую эксплуатацыю кантакт-цэнтр, які будзе прадастаўляць па тэлефоне даведачную і кансультацыйную інфармацыю фізічным асобам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, і юрыдычным асобам.

Асноўнымі задачамі стварэння кантакт-цэнтра з'яўляюцца цэнтралізацыя і павышэнне якасці апрацоўкі паступаючых тэлефонных запытаў і зваротаў, фарміраванне станоўчага іміджу Нацбанка як цэнтральнага банка і дзяржаўнага органа Рэспублікі Беларусь, павышэнне ўзроўню эканамічнай і фінансавай дасведчанасці насельніцтва краіны.

Пазваніўшы ў кантакт-цэнтр Нацыянальнага банка па тэлефоне ў Мінску (8-017) 306-00-02, можна будзе атрымаць даведачную інфармацыю аб асноўных напрамках дзейнасці банка краіны, ажыццяўляемых аперацыях і адміністрацыйных працэдурах, паслугах, якія аказваюцца, парадку работы са зваротамі грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб. Таксама можна пракансультавацца па базавых пытаннях грашова-крэдытнай палітыкі, работы банкаўскай і плацежнай сістэм краіны.

На этапе доследна-прамысловай эксплуатацыі кантакт-цэнтр Нацыянальнага банка будзе працаваць па наступнаму графіку: з панядзелка па чацвер - з 8.30 да 17.30, у пятніцу - з 8.30 да 16.15, субота, нядзеля - выхадныя дні. Па выніках доследна-прамысловай эксплуатацыі будзе прынята рашэнне аб далейшым развіцці кантакт-цэнтра.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі2

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі2

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць