Пройдзе 4 жніўня.
Як і папярэднімі гадамі, сёлета ў горадзе Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі, ЗША) у невялікім парку пры Беларуска-Амерыканскім Цэнтры і царкве св. Еўфрасінні Полацкай адбудзецца ў суботу 4-га жніўня гадавы фэстываль.
У праграме: беларускія народныя танцы, песні, музыка, латарэя, нацыянальныя стравы.
Асаблівасцю сёлетняга святкавання будуць беларускамоўныя школьнікі з Беластока з канцэртнай праграмай.
На фэстываль ўсе запрошаныя, уступ вольны. Пачатак каля 11-й гадзіны.
Фотарэпартаж з фестываля ў 2011 г.
***
- Саўт-Рывер -- горад у цэнтральнай частцы штата Нью-Джэрсі. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст., гнаныя эканамічным крызісам з Расійскай імперыі. У пачатку ХХ ст. славянскія выхадцы з Беларусі складалі ў Саўт-Рыверы да траціны насельніцтва, засяліўшы пераважна паўднёвую частку горада. Менавіта эмігранты з ваколіц Маладзечна і Вілейкі пабудавалі ў С-Р. царкву святых Пятра і Паўла, тады ў юрысдыкцыі РПЦ.
- Збеларусізаваўся Саўт-Рывер у пачатку 1950-х з перасяленнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў з лагероў для перамешчаных асоб у Нямеччыне. Беларусы заснавалі прыход св. Ефрасінні Полацкай у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхата, збудавалі царкву, Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр. У Саўт-Рыверы дзейнічалі, і дзейнічаюць зараз, некалькі грамадскіх і сацыяльных арганізацый, выдаваліся газеты і часопісы, часопіс «Беларуская думка» -- не блытаць з гігінскім! -- выдаецца і па сёння. У рысе горада знаходзяцца асобныя беларускія могілкі.
- Актыўнае беларускае жыццё працягваецца ў гарадку і па сёння. Так, 25 сакавіка 2012 г. у Саўт-Рыверы адзначылі Дзень Волі, узняццем нацыянальнага сцяга каля будынка гарадскога музея.
Каментары