Здарэнні66

Хлопца кінула дзяўчына, а ён скраў паролі ў яе і яе новага кавалера

Адрынуты прыхільнік пакінуў дзяўчыну без інтэрнэту.

Нестандартным спосабам вырашыў адпомсціць былой каханай жыхар аднаго з райцэнтраў Віцебскай вобласці. Ён пакінуў дзяўчыну і яе новага маладога чалавека без доступу да інтэрнэту.

Як расказвае газета «Віцьбічы» са спасылкай на намесніка начальніка аддзела абласной пракуратуры за дазнаннем Міхаіла Сашчанку, хлопец, знайшоўшы нагоду, зайшоў да былой сяброўкі і, калі дзяўчына выйшла з пакоя, з дапамогай спецыяльнай праграмы скраў з яе ноўтбука ўсе паролі, якія калі-небудзь на ім уводзіліся. Потым разам з сябрам ён паехаў у Смаленск і там у кампутарным клубе залез на хатнія старонкі byfly і дзяўчыны, і яе маладога чалавека. «Мсціўца» змяніў паролі, заблакаваўшы такім чынам карыстальнікам доступ да старонак і пазбавіўшы іх магчымасці карыстацца інтэрнэтам. Акрамя таго, хлопец пакінуў на старонцы карыстальніка нецэнзурны надпіс.

Як паведамляе выданне, «мсціўца» і яго прыяцеля вылічылі, у дачыненні да іх распачатая крымінальная справа. Праваахоўныя органы правяраюць дачыненне хлопцаў да іншых падобных злачынстваў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў7

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы11

Як выглядае новая банкнота 200 рублёў1

Ціханоўская і Зяленскі правялі ў Кіеве перамовы за закрытымі дзвярыма1

Першая энцыкліка папы Льва XIV: ШІ не павінен стаць Вавілонскай вежай8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве25

Зяленскі ў прысутнасці Ціханоўскай патроліў Лукашэнку ВІДЭА6

Амерыканская баскетбалістка Доніка Косбі пакінула мінскі клуб пасля агляду на мяжы і допыту4

Калеснікава: Я ніколі не кажу пра ваенныя санкцыі. Але існуе спартыўны трэк, памежныя пытанні, медыцына — усё што заўгодна65

Лукашэнка заклікаў Малдову «не рэзаць пупавіну» і не губляць ранейшых партнёраў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў7

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць