Грамадства

Прадстаўнік АБСЭ раскрытыкаваў беларускі Закон аб друку

Міклаш Харашці, прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ, раскрытыкаваў беларускі Закон аб друку, сьцьвярджаючы, што патрабаваньне аб перарэгістрацыі выданьняў прыводзіць да адвольнасьці інтэрпрэтацыі яго. Свае заўвагі Харашці выклаў у дакладзе “Рэгістрацыя сродкаў масавай інфармацыі ў рэгіёне АБСЭ”, які прэзэнтуецца на сайце арганізацыі.

Харашці паддаў крытыцы патрабаваньне артыкула 11 закону, паводле якога зьмена ўстаноўчых зьвестак або назвы выданьня, або два рашэньні дзяржаўных ворганаў на працягу аднаго году аб спыненьні дзеяньня выданьня — цягнуць за сабою неабходнасьць перарэгістрацыі, паведамляе “Радыё Рацыя”.

— СМІ павінны ня проста прадставіць зьмененыя зьвесткі для іх абнаўленьня, — сьцьвярджае Харашці ў дакладзе, — ад іх патрабуецца паўтор усяго працэсу рэгістрацыі, які можа доўжыцца месяц, і на працягу гэтага часу яны ня маюць права выходзіць з друку.

Як прыклад адвольнасьці інтэрпрэтацыі закону, Харашці прывёў сытуацыю з 2005 году, калі прэзыдэнт забараніў у назвах неафіцыйных выданьня ўжываць слова „беларускі”. Прывяло гэта да перарэгістрацыі многіх выданьняў:

— Варта адзначыць, — сказаў Харашці, — што гэтыя патрабаваньні прывялі да перарэгістрацыі толькі недзяржаўных выданьняў.

Адвольнасьць патрабаваньняў аб перарэгістрацыі, паводле Харашці, складае рэальную пагрозу крытычна настроеным СМІ:

— Гэтая пагроза становіцца асабліва сур’ёзнай у пэрыяд буйных грамадзкіх падзеяў, такіх як усеагульныя выбары, — сказаў спэцыяліст АБСЭ.

На думку Харашці, магчымасьць адмовы ў рэгістрацыі выданьня на аснове яго зьместу трэба адмяніць. Патрабаваньні або абмежаваньні ў сфэры зьместу выданьняў павінны рэгулявацца агульнымі заканадаўчымі палажэньнямі і не павінны яны служыць падставай для адмовы ў рэгістрацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець59

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць