Дзядзька разам са сваімі дзецьмі прывёз іх купацца.
Трагедыя здарылася ў Касцюковіцкім раёне ў чацвер на рацэ Бесядзь а 17-й гадзіне.
Хлопчыка з аграгарадка Белая Дуброва на рэчку разам са сваімі дзецьмі прывёз ягоны дзядзька.
Хлопчык плаваць не ўмеў і, пакуль мужчына быў заняты сваімі дзецьмі, залез у ваду.Трывогу сваяк дзіцяці забіў праз паўгадзіны, калі ўбачыў, што хлопчыка на беразе няма. Стаў ныраць, але безвынікова.
На месца трагедыі прыйшоў бацька хлопчыка, які і дастаў цела з вады.
Паводле сумнай статыстыкі Таварыства ратавання на водах, ва ўсіх такіх выпадках вінаватыя дарослыя, якія проста не ўсачылі за дзецьмі.
Каментары