Улада66

Ярмошына: Мы — салдаты Радзімы

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла 27 ліпеня журналістам, што не будзе выказваць сваё меркаванне адносна рашэння кіраўніцтва краіны запрасіць для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі місію БДІПЧ АБСЕ.

«Я не маю права выказваць сваё меркаванне па гэтым пытанні. Мы — салдаты Радзімы. Калі яна скажа, што прыезд назіральнікаў карысны для краіны, то ЦВК будзе выконваць гэта рашэнне», — заявіла Ярмошына.

Паводле яе слоў, кіраўнік БДІПЧ АБСЕ Янез Лянарчыч «быў шакаваны» нядаўнімі выказваннямі сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка. «Ён не чакаў такога парушэння субардынацыі», — адзначыла яна.

Як раней паведамлялася, сакратар ЦВК Мікалай Лазавік 11 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што яго можна «запісаць у апазіцыянеры», але ён «унутрана не згодны з запрашэннем місіі назіральнікаў ад АБСЕ». Лазавік заявіў, што «зняверыўся ў аб’ектыўнасці заключэнняў місіі АБСЕ».

«Прэзідэнцкія выбары 2010 года былі высока ацэненыя практычна ўсімі назіральнікамі. У папярэдняй справаздачы БДІПЧ АБСЕ нават было напісана, што працэс галасавання праходзіць добра. Але затым усе станоўчыя моманты былі выкінутыя, а пакінуты толькі негатыў. Еўрачыноўнікі сфальсіфікавалі вынікі назірання, замяніўшы іх палітызаванымі ацэнкамі. Яны ацэньвалі не вынікі выбараў, а далі палітычную ацэнку мерапрыемству «Плошча», — сказаў ён.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА9

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам7

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА9

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць