Літаратура11

Gaudeamus igitur па-беларуску

«Крытыкуйце, я не літаратар і не філолаг, але пісаў я яго творча, і калі хтосьці захоча змяніць радок „для сябе“, гэта не праблема».

Праз месяц зноў пачнецца навучальны год. І хоць беларускую мову выціскваюць з усіх навучальных установах, ёсць яшчэ людзі якія дзяцей аддаюць у беларускія класы і гімназіі, і якія канспекты ва ўніверсітэтах вядуць беларускаю (як я падчас навучання ў БНТУ).

Да гэтага нядаўна вырашыў творча перакласці Gaudeamus Igitur, каб быў гімн беларускіх студэнтаў. Крытыкуйце, як хочаце, я не літаратар і не філолаг, але пісаў я яго творча, і калі хтосьці захоча змяніць радок «для сябе», гэта не жахліва. Галоўнае — гэта сапраўдны беларускі студэнцкі рух. Праспяваўшы з сябрамі, лічу, што гэта цудоўна. Насалоды ўсім і поспехаў у навучанні!

Gaudeamus Igitur па-беларуску (пераклад — Зміцер Бойка)

Добра весялімася!
Пакуль маладыя.
'Сля выдатнага юнацтва
Ды апошняга вар’яцтва
Хай зямля нас прыме!

Дзе тыя, хто прад намі
Ў гэтым свеце былі?
Да нябёсаў крочыцьмеш
Ды ў пекла зазірнеш
Калі прагнеш іх убачыць

Жыцці ў нас кароткія
Час ідзе ай вецер дзьме
Смерць надходзіць раптам
Ды хапае гвалтам
І ніхто 'е не пазбегне

Жыве Унівэрсітэт!
Жывуць дый выкладчыкі!
Жыве кожны вучань!
Спеў студэнтаў гучна,
Хай заўжды нам яго чуць!

Слава ўсім дзяўчынам!
Мудрыя, прыгожыя!
Слава ўсім жанчынам,
Бо каханне шчыра
Баранілі вы заўсёды.

Хай жыве дзяржава,
І службоўцы закона!
Жывуць нашы гарады,
Родныя нам вуліцы!
Будзь улада для народа!

Хай сумота сыйдзе прэч,
Згаснуць думкі сумныя!
Хай загіне д’ябал,
Ворагі ўсіх вучняў!
Смеху з іх ня будзе!

Каментары1

  • Ананім
    03.12.2024
    Слабы пераклад, ёсць элементарныя памылкі, ёсць лепш.

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?5

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць