Меркаванні

"Дарабіць недаробленае два гады таму"

Рэдактар украінскага інтэлектуальнага часопісу «Крытыка» Андрэй Макравусаў тлумачыць для «Нашай Нівы» сёньняшнюю сытуацыю ва Ўкраіне.

Адказны рэдактар украінскага інтэлектуальнага часопісу «Крытыка» Андрэй Макравусаў тлумачыць для «Нашай Нівы» сёньняшнюю сытуацыю ва Ўкраіне:

«У мяне ад усяго, што адбываецца ў Кіеве, застаецца досыць дваістае ўражаньне, хоць і знаходжуся ў цэнтры ўсіх падзеяў. Калі ў суботу, я са сваімі сябрамі, ішоў на Майдан, то на душы ў мяне быў найчарнейшы скепсіс. Але ўбачанае там пераўзышло мае чаканьні. Я перакананы, што можна па‑ранейшаму спадзявацца на грамадзянскую адказнасьць. Людзі, што выйшлі на Майдан, поўныя рашучасьці дарабіць тое, што не атрымалася зрабіць да канца два з паловай гады таму. Выявілася, што перамога Памаранчавай рэвалюцыі не прынесла ва Ўкраіну дэмакратыю, а стварыла толькі яе ілюзорнасьць. Надзея, што цяпер нешта сапраўды зьменіцца сапраўды ёсьць.

Роспуск Рады залежаў ад волі, рашучасьці, упартасьці толькі аднаго чалавека. Найважней сёньня, каб гэтыя працэсы не былі зацягнутыя. Роспуск парлямэнта мае шмат прававых нюансаў, але я ўпэўнены, калі Юшчанка наважацца на гэта, то будзе мець істотную падтрымку грамадзтва.

Варыянт імпічмэнту Юшчанкі пакуль не выглядае надта праўдападобным.

Наўрад ці гэты палітычны крызыс можа неяк бліжэйшым часам істотна адбіцца на ўкраінскай эканоміцы. Тут хутчэй пытаньне ці зможа Ўкраіна адмовіцца ў эканамічнай сфэры ад кучмаўскіх традыцыі. Ці адбудзецца пераход з кланава‑дзяржаўнай эканомікі на рынкавую. Таму гэта пытаньне доўгатэрміновай пэрспэктывы.

Прыкра, што вырашальным чыньнікам у разьвязаньні крызысу ня ёсьць пратэст зьнізу. Грамадзтва ня хоча дазваляць сабой маніпуляваць і гэта нармальны эўрапейскі працэс. Аднак вырашальнай зьяўляецца пагроза кіраўнікам палітычнага лягеру. Пытаньне цяпер стаіць рубам, ці верх возьме дэмакратыя, ці рэваншысцкія памкненьні пэўных палітыкаў. Урэшце, я веру ў пазытыўную разьвязку цяперашніх украінскіх падзеяў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Міф пра «надпрабіццё» «Арэшніка» разбураны: што паказалі варонкі ў Белай Царкве9

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць