Улада

На Міхаіла Пашкевіча складзены акт за парушэнне выбарчага заканадаўства

У дачыненні да аднаго з патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты, актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Міхаіла Пашкевіча складзены акт за парушэнне выбарчага заканадаўства.

Паводле яго слоў, ён мае намер вылучыцца кандыдатам у дэпутаты па мінскай Купалаўскай выбарчай акрузе № 95. «Неабходную тысячу подпісаў для вылучэння я сабраў яшчэ на мінулым тыдні, але, нягледзячы на гэта, пачаў ставіць пікеты па зборы подпісаў. Спачатку ўсё ішло нармальна, аднак 30 ліпеня да мяне на пікет з’явілася акруговая выбарчая камісія і склала акт аб датэрміновай агітацыі. Датэрміновай агітацыяй яны палічылі тое, што мая біяграфія складзена не стандартна, і тое, што на пікеце вісеў сцяг кампаніі «Гавары праўду!», — сказаў Пашкевіч.

Ён запатрабаваў ад выбарчай камісіі растлумачыць, які артыкул Выбарчага кодэкса парушыў.
«У выніку камісія доўга шукала і ў Выбарчым кодэксе, і ў метадычных матэрыялах ЦВК штосьці аб тым, што выкарыстанне сімволікі — гэта парушэнне закону. Нічога не знайшлі, хоць і выклікалі юрыста. Потым яны патэлефанавалі ў ЦВК і растлумачылі сітуацыю. У ЦВК таксама доўга думалі і не знайшлі нічога лепшага, чым параіць звярнуцца да Мінюста за тлумачэннем, ці з’яўляецца сцяг зарэгістраванай сімволікай», — сказаў Пашкевіч.

Паводле яго слоў, акруговая камісія, склаўшы акт, афіцыйнага папярэджання яму не вынесла.
«Яны ўзялі тайм-аўт да сёння, 31 ліпеня. Сёння вырашаць, што рабіць з актам», — адзначыў палітык.

«Гэтая сітуацыя паказвае агульны ўзровень адукаванасці і дасведчанасці акруговых выбарчых камісій. Спачатку складаюць акт аб парушэнні, а потым пачынаюць шукаць артыкул пад гэты акт. Гэта значыць «быў бы чалавек, а артыкул знойдзецца», — рэзюмаваў Пашкевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць