Свет

Як Юшчанка рыхтаваў роспуск парлямэнту

Калі недзе апоўначы паміж 2 і 3 красавіка дэпутаты ўхвалілі рашэньне не падпарадкоўвацца роспуску Вярхоўнае Рады, у залі не было аднаго чалавека, фактар якога ўплывае на далейшае разьвіцьцё падезяў. Імя гэтага дэпутата Рынат Ахметаў.

Калі недзе апоўначы паміж 2 і 3 красавіка дэпутаты ўхвалілі рашэньне не падпарадкоўвацца роспуску Вярхоўнае Рады, у залі не было аднаго чалавека, фактар якога ўплывае на далейшае разьвіцьцё падезяў. Імя гэтага дэпутата Рынат Ахметаў.

Ахметаў мае мэту — праз колькі гадоў мець бізнэс коштам чыстых дваццаці пяці мільярдаў даляраў. І першая кропля крыві, пралітая ў процістаяньні вакол роспуску парлямэнту, дэвальвуе ягоны капітал у разы. Таму, абсурдна, але сёньня Ахметаў — галоўны гарант спакою з боку Партыі рэгіёнаў.

Аўтарамі радыкальных камэнтароў, якія направа ды налева раздаваліся ў Радзе, выступалі людзі, якім не было чаго страчваць, апроч значка дэпутата. Але чым больш маштабным бізнэсам валодаў дэпутат, тым больш стрымана ён выказваўся пра сытуацыю. І болей за ўсё казалі, махнуўшы рукою: «Мы гатовыя да перавыбараў!»

Найчасьцей сцэнаром барацьбы з указам Юшчанкі пра роспуск парлямэнту прыхільнікі ўрадавай кааліцыі называюць пазоў ў Канстытуцыйны суд.

Але да гэтага радыкальнага рашэньня Юшчанка ішоў даўно і было б наіўна думаць, што ён не ўлічыў фактару КС.

Яшчэ колькі тыдняў таму Юшчанка рэанімаваў выданьне «Офіційний вісник президента», які дазваляе яму публікаваць указы, не чакаючы згоды парлямэнцкага «Голосу України» ды кабмінаўскага «Урядового кур’єру».

На мінулым тыдні Юшчанка звольніў галаву Пячэрскага [раён у Кіеве, дзе знаходзіцца Сакратарыят прэзыдэнта і Вярхоўная Рада] суду, дзе маглі б абскардзіць ягоны ўказ.

На роспуск парлямэнту Юшчанка наважыўся толькі пасьля таго, як змог паставіць пад кантроль сытуацыю ў партыі «Нашай Украіна», адсунуўшы ад кіраўніцтва алігархаў.

Таму няма ніякіх гарантыяў, што Канстытуцыйны суд увогуле распачне справу пасьля дэпутацкага пазову пра нелегітымнасьць Юшчанкава ўказу пра роспуск. Для гэта спатрэбяцца галасы дзесяці судзьдзяў КС з васямнаццаці. А папярэднія паўгоду дзейнасьці суду паказалі, што такой колькасьці галасоў немагчыма назьбіраць пад ніякім рашэньнем.

Калі Януковіч абярэ тактыку непадпарадкаваньня, зашкодзіць яму змогуць багата фактараў. Першыя каналы тэлебачаньня арыентаваныя на Юшчанку, а рэвалюцыі, як і раней, адбываюцца ў сталіцы, дзе за два гады дзейсны прэм’ер ня зьдзейсьніў прарыву ў глядацкіх сымпатыях.

Таму ўсе мажлівыя вулічныя акцыі, якія абавязкова арганізоўвацьме кааліцыя і апазыцыя, ня стануць Майданам‑2. Гэта будзе хутчэй фактарам разагрэву ўласнага электарату для мабілізацыі на датэрміновыя выбары.

Апроч таго, у барацьбе з роспускам парлямэнту Януковіч сутыкнецца зь неспадзяванымі апанэнтамі — Вітрэнка, Медвядчук, Літвін, якія не дазволяць прэм’еру пазбавіць іх апошняга шанцу вярнуцца ў вялікую палітыку.

Упершыню за многа месяцаў Юшчанка перахапіў ініцыятыву і апынуўся ў ролі чалавека, які дыктуе ўмовы.

У сваім супраціве ўказу Юшчанкі ўрадавая кааліцыя не ўлічыла аднаго — слова прэзыдэнта, як паказвае сусьветная практыка, важыць болей ў параўнаньні з пазыцыяй ураду ці парлямэнту, таму што ён — галава дзяржавы. І ён мае найбольшую глыбіню легітымнасьці ды наўпросты мандат ад народу — у адрозьненьне ад Януковіча.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Маёр з Гродзенскай вобласці скраў у палка амаль мільён рублёў і сеў у турму1

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні25

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць