Спорт22

Галоўны трэнер «Гомеля»: Мы не заслугоўвалі паражэння

«Гомель» не заслугоўваў паражэння ад «Ліверпуля», заявіў галоўны трэнер беларускай каманды Алег Кубараў на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння сустрэчы.

2 жніўня ў першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы гамяльчане саступілі 0:1, не выкарыстаўшы мноства момантаў для ўзяцця варот. «Спадзяюся, мы падарылі свята гледачам. Каманда згуляла добра, крыўдна прайграць, затое да матча ў адказ ёсць падстава падрыхтавацца лепш», — сказаў Кубараў.

Паводле яго слоў, у «Ліверпуля» быў не аптымальны стан, у чым ёсць і заслуга «Гомеля».
«Чаму не рэалізавалі моманты? Я гэтыя прычыны бачу. Мы летась развіталіся з усёй групай атакі, цяпер зноў у пошуку. Была б магчымасць купляць футбалістаў, было б лепш. Але мы вызначаемся тым, што добра арганізаваны», — заявіў трэнер.

На пытанне, ці не занадта «Гомель» захапляўся атакай, Кубараў адзначыў, што немагчыма ўсе 90 хвілін кампактна размяшчацца на полі.
«Можна было глыбока стаяць у абароне, але ўсе бачылі, што мы не стаялі, а атакавалі. Мы рабілі больш удараў па варотах, і яны былі больш небяспечныя», — сказаў ён.

Кубараў выказаў задавальненне дзеяннямі навабранца каманды Аляксандра Алумоны, які «вытрымаў увесь матч».

«Гэтая гульня — выдатны тэст для нас у пачатку сезона, — заявіў настаўнік „Ліверпуля“ Брэндан Роджэрс.

— Яна была вельмі важная. „Гомель“ — вельмі моцны сапернік. Мы задаволены вынікам. Гэта першая сур’ёзная гульня, і вельмі добра, што мы яе выйгралі».

«Мы разумелі, што „Гомель“ будзе трымаць абарону. Спачатку не ўсе было так добра, як мы планавалі», — дадаў ён. Атмасферу на стадыёне Роджэрс назваў цудоўнай, яна нагадвала яму матчы англійскай прэм’ер-лігі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў7

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць7

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

Артылерыст Палка Каліноўскага развітаўся са сваім Беляшом6

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі16

УСУ нанеслі ўдар па НПЗ ва Уфе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў7

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць