Спорт22

З Багам, Брэсанам, Глебам, але без капітана

БАТЭ сёння паляцеў у Венгрыю на матч Лігі чэмпіёнаў.

Сёння днём барысаўскі БАТЭ скіраваўся ў Венгрыю на матч у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў з «Дэбрэцэнам», што пройдзе вечарам у аўторак (21:30).

Трэнерскі штаб на чале з Віктарам Ганчарэнкам уключыў у выязны спіс 18 футбалістаў, паведамляе афіцыйны сайт клуба

Галкіперы — Аляксандр Гутар, Андрэй Гарбуноў;

абаронцы — Максім Бардачоў, Дзяніс Палякоў, Арцём Радзькоў, Марка Сіміч, Аляксандр Юрэвіч;

паўабаронцы — Дзмітрый Бага, Рэнан Брэсан, Аляксандр Валадзько, Аляксандр Глеб, Эдгар Аляхновіч, Аляксандр Паўлаў, Філіп Рудзік;

форварды — Раман Васілюк, Арцём Канцавы, Дзмітрый Мазалеўскі, Віталь Радзівонаў.

Не паляцеў у Венгрыю Дзмітрый Ліхтаровіч. У капітана барысаўчан дыягнаставалі перанапружанне мышцаў сцягна. Таксама няма ў заяўцы Ягора Філіпенкі і Майкона Каліжуры, што не аднавіліся пасля траўмаў. Не трапілі ў заяўку Яўген Кунцэвіч і Завен Бадаян.

Нагадаем, што 1 жніўня ў Барысаве ў першым матчы БАТЭ і «Дэбрэцэн» згулялі ўнічыю 1:1.

Пераможца двубою гарантавана трапіць у еўракубкавую восень (мінімум групавы турнір Лігі Еўропы, або плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў); аднак каманда, што прайграе, будзе змагацца ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу54

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром33

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?4

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу54

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць