Яна знаходзіцца ў мінскага мільянера, яна можа каштаваць ад 300 тыс. да 500 тыс. даляраў.
У часе прэзентацыі кнігі Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя» былы міністр замежных спраў Беларусі Пятро Краўчанка звярнуўся з заклікам пачаць збор сродкаў дзеля вяртання аднаго з найкаштоўнейшых рарытэтаў — «Малой падарожнай кніжыцы» Францыска Скарыны:
«Некалькі гадоў таму мне ўдалося знайсці „Малую падарожную кніжыцу“.
Я магу сказаць, што сёння гэта выданне знаходзіцца ў Мінску. У аднаго з нашых мільянераў — ёсьць у нас такія мільянеры — дарэчы, былога журналіста, які прапануе набыць гэтую кнігу нашай дзяржаве.Гэта вялікія грошы. На жаль, дзяржава не варушыцца, і гэтая кніга можа знікнуць.
„Малая падарожная кніжыца“ — гэта не проста ўнікат. Гэтае выданне на працягу апошніх 30 год не з’яўлялася на кніжным рынку Еўропы. Я думаю, што трэба проста ў прэсе аб’явіць, што кніга знаходзіцца ў Мінску і проста пакрысе, як гэта рабілі палякі пасля
Але можна, каб той чалавек, які з’яўляецца ўладальнікам той унікальнай кнігі, адкрыў рахунак — і давайце па адным даляры, па пяць, па тры, па дзесяць тысяч, па пяцьдзясят тысяч, будзем, няхай не месяц, не год, не два, не тры, няхай пяць гадоў, але будзем упарта збіраць грошына тое, каб выкупіць гэтую кнігу і перадаць яе ў тую бібліятэку. Не абавязкова акадэмічную, можна ў мясцовую. Я думаю, што гэта трэба зрабіць. Вось такія падыходы, мне здаецца, будуць адыгрываць велізарную ролю ў фармаваньні нашае нацыі».
Паводле спадара Краўчанкі, за выданнем «палююць» многія калекцыянеры. Хто ўладальнік кнігі — ён не ўдакладніў. Паводле ацэнак Пятра Краўчанкі, экземпляр «Малой падарожнай кніжыцы» можа каштаваць ад 300.000 да 500.000 даляраў
***
«Малая падарожная кніжыца» была надрукаваная ў Вільні ў 1522 г. Яна ўключае «Псалтыр», «Часасловец», 8 акафістаў і 10 канонаў, «Шасцідневец», Саборнік са «Святцамі» і «Пасхаліяй». Усяго вядома пра 7 «кніжыц» (без уліку аб’яўленай Краўчанкам). Цалкам не захаваўся ніводны збор.
Каментары