Культура99

Ксюша Дзягелька прайграла ў конкурсе «Я ― лідар»

Байнэт забыўся пра першую беларускую зорку Youtube Ксюшу Дзягелька так жа хутка, як і ўзнёс на вяршыню папулярнасці.

«Першыя месцы давалі сёлетнім выпускнікам. А нам сказалі: «Давайце-працуйце», ― скардзіцца дзяўчынка, чый хіт «Я из деревни» сабраў 1,1 млн праглядаў на Youtube

Байнэт забыўся пра першую беларускую зорку Youtube Ксюшу Дзягелька так жа хутка, як і ўзнёс на вяршыню папулярнасці. 14-гадовая аўтарка хіта «Я из деревни» па-ранейшаму жыве ў мястэчку Акцябрскі Гомельскай вобласці. І нават конкурс «Я ― лідар», з якога пачыналася яе слава, у яе выйграць не атрымалася.

Ксюша Дзягелька: «Калі быў рэспубліканскі конкурс, мне прызавое месца не далі. Там быў 21 удзельнік, і першыя месцы давалі, у асноўным, сёлетнім выпускнікам. А нам сказалі: „Давайце, працуйце, удзельнічайце далей у нашым конкурсе!“ Ад Гомельскай вобласці тры чалавекі было: я і яшчэ два хлопчыкі. Але высокіх месцаў ніхто з нас не атрымаў».

Лета прымусіла дзяўчынку перагледзець свае погляды на вопратку.
Раней яна спявала «далоў міні-спаднічкі, кароткае, вузкае» і распавядала Еўрарадыё, што адна міні-спаднічка ў яе гардэробе ёсць, але прыхаваная глыбока на палічцы. Цяпер адкрытай вопраткай Ксюша не грэбуе. Бо як іначай выратавацца ад спёкі?

Ксюша Дзягелька: «Часам міні-спаднічкі апранаю. Але ў асноўным у мяне шорты».

Кожнае лета бацькі вазілі нас да бабулі на вёску. А дзе адпачывае падчас доўгіх летніх канікул аўтарка хіта «Я из деревни»?

Ксюша Дзягелька: «Я ездзіла ў лагер, які называецца „Чайка“. Гэта недалёка ад Светлагорска, у Чыркавічах. Вось там я і адпачывала. А цяпер вярнулася і падумала пра тое, каб працягваць далей. Літаральна днямі прыехала дадому і думаю, што буду запісваць новыя песні».

Што праўда, сама Ксюша пісаць песні не спрабавала: аўтарам наступных хітоў будзе выкладчык Акцябрскага цэнтра творчасці Андрэй Павук.
Пра што будуць наступныя песні, маладая артыстка таксама яшчэ не ўяўляе.

Ксюша Дзягелька: «Думаю, буду развівацца ў розных накірунках. І будуць розныя тэмы. Можа, і пра каханне таксама».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы5

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы

Усе навіны →
Усе навіны

Першыя вынікі выбараў у Брытаніі: лейбарысты церпяць паразу, Reform UK захоплівае пазіцыі па ўсёй краіне7

У Беларусі адмянілі яшчэ адзін фэст3

Актывіста з Нароўлі асудзілі на 10 гадоў за «здраду дзяржаве»1

Гэтыя колеры вас зачаруюць. У Мастацкім адкрылася выстава неглюбскіх ткачых3

2300 салдат з КНДР загінулі ў Курскай вобласці3

Кацярына Андрэева наведала паказ фільма, знятага па ейнай з мужам гісторыі кахання2

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты21

У Чарнобылі бушуе вялікі лясны пажар. Вецер дзьме ў бок Беларусі, сёння варта перасцерагчыся10

Легендарнаму брытанскаму натуралісту Дэвіду Атэнбора спаўняецца 100 гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы5

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць