Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Прынада прэфэрэнцыяў на мэталёвым кручку дэмакратызацыі

Засьцярога абваліць сыстэму пераважвае спакусу атрымаць крэдыты, інвэстыцыі ды магчымасьць шпацыраваць па бруку сталіцаў Старога Сьвету. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Блёк выказваньняў афіцыйнага кіраўніка пра стасункі з Эўразьвязам найболей блізка да арыгіналу падаў учора, бадай, "Інтэрфакс". БЕЛТА, а тым болей вечаровая "Панарама", прапанавалі болей прычасаны (дакладней, коратка падстрыжаны:) варыянт. Без "бараноў".

Зрэшты, сутнасьць не зьмяняецца. На саступкі ў галіне дэмакратызацыі і правоў чалавека (на якіх яны там "зацыкліліся") Менск ісьці катэгарычна ня хоча. Засьцярога абваліць сыстэму пераважвае спакусу атрымаць крэдыты, інвэстыцыі ды магчымасьць шпацыраваць па бруку сталіцаў Старога Сьвету.

Наадварот, зараз ківач пайшоў у бок Масквы. Учора афіцыйны кіраўнік чарговы раз заявіў, што трэба сустрэцца з Пуціным. Зараз нагодай стала пытаньне пра амэрыканскія супрацьракеты.

Пуцін адгукацца не сьпяшаецца. Увогуле ж Крэмль усё глыбей акунаецца ў свае перадвыбарчыя клопаты. Што да беларускага кіраўніцтва, то крамлёўцы зараз могуць абмежавацца задачай зьвесьці на нуль ягоныя магчымасьці згуляць на расейскім электаральным полі.

Вось характэрнае выказваньне (гл. у гэтым вялікім тэксьце адказ №17) крамлёўскага паліттэхноляга Глеба Паўлоўскага датычна "беларускага пытаньня": "Любы рэжым тэхнічна можна скінуць. У гэтым няма ніякай асаблівай заслугі. Як правіла, гэта ёсьць спосабам набыць для сябе дадатковыя праблемы за ўласны кошт. Беларускую палітыку мусяць аплочваць грамадзяне Беларусі".

Цалкам прагматычны погляд з маскоўскае званіцы. Дарэчы, у сп.Паўлоўскага ёсьць і асабісты ня надта ўдалы досьвед гульні на ўкраінскім палітычным полі ў памаранчавы пэрыяд. Як бачым, тыя гульні за каманду Януковіча адгукаюцца і па сёньня.

Увогуле ж для расейскіх палітычных элітаў ідэфіксам ёсьць стабільнасьць па пэрымэтры межаў. Так што і ў "беларускім пытаньні" рэзкія рухі Крамля найбліжэйшым часам малаімаверныя, колькі б ні паўзьлі чуткі, што "там ужо ўсё вырашылі"...

Ну а Эўропа... Эўропа са сваімі 12 умовамі пакуль што можа адпачываць. Не патрэбны тутэйшаму начальству гэты траянскі конь. На прынаду прэфэрэнцыяў Менск весьціся ня хоча, бо яна насаджаная на мэталёвы кручок дэмакратызацыі. Так што мае рацыю Глеб Паўлоўскі: беларусы самі аплоцяць палітыку свайго кіраўніцтва па ўсіх азімутах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць