Надвор'е

Добрае надвор'е будзе ў выхадныя

А ў панядзелак і аўторак ізноў дажджы.

Добрае надвор’е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

На гэтым тыдні надвор’е ў асноўным фарміраваў паўднёвы цыклон. Асабліва дажджлівым быў панядзелак, калі месцамі па паўднёвай частцы Беларусі за дзень выпала амаль 50 працэнтаў месячнай нормы ападкаў. Адзначаўся паніжаны тэмпературны рэжым. У канцы тыдня цыклон, страчваючы сваю актыўнасць, перамясціўся ў суседнія вобласці Расіі і дажджоў стала менш. Але яго ўплыў яшчэ будзе адчувацца пэўны час.

У пятніцу будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е. У начныя гадзіны месцамі, а ў дзённыя на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах днём прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман. Вецер паўночна-заходні 4–9 метраў за секунду, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 10–15 градусаў, днём яна будзе ад 18 градусаў па паўночным усходзе да плюс 24 па паўднёвым захадзе.

У суботу ў заходніх рэгіёнах краіны пад уплывам антыцыклону дажджы спыняцца, пацяплее. Ва ўсходніх рэгіёнах яшчэ месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 10–15, удзень — ад плюс 18 градусаў па паўночным усходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей да 25 па паўднёвым захадзе Беларусі.

Асноўным надвор’еўтваральным фактарам у нядзелю таксама будзе антыцыклон. У асноўным будзе без ападкаў, раніцай месцамі прагназуецца туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы — 10–15 градусаў цяпла, удзень — плюс 20–25. Па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да 27 градусаў.

Аднак паляпшэнне надвор’я будзе непрацяглым. У панядзелак, 20 жніўня, праз тэрыторыю краіны з поўначы на поўдзень перамесціцца франтальны раздзел, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні, умераны, пры навальніцах — парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 12–17, удзень — 18–25 градусаў. На паўднёвым захадзе краіны застанецца ўплыў цёплых паветраных мас, дзе дзённая тэмпература паветра будзе плюс 26–29 градусаў.

У аўторак пад раніцу слупкі тэрмометраў апусцяцца да адзнакі плюс 6–13. Днём тэмпература паветра будзе 16–23 градусы цяпла, на паўднёвым захадзе краіны — на некалькі градусаў цяплей.

У сярэдзіне тыдня ў Беларусі захаваецца ўплыў павышанага атмасфернага ціску, да заходніх рэгіёнаў краіны падыдзе цёплы атмасферны фронт з Еўропы, з якім на тэрыторыю рэспублікі пачне паступаць вельмі цёплае паветра.

«Мінулыя дні бягучага тыдня тэмпература паветра была на 1–4 градусы ніжэйшай за кліматычную норму, у выхадныя дні чакаецца ў межах нормы, а з сярэдзіны наступнага тыдня прагназуюцца павышаныя тэмпературныя рэжымы», — паведаміла галоўны сіноптык.

Каментары

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?5

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паабяцаў дапамагчы прэзідэнту Бразіліі з пераабраннем. Хай той толькі папросіць12

Былога намесніка старшыні БНФ Анатоля Фёдарава разбіў інсульт проста падчас стрыму Пятрухіна3

Netflix паказаў тызер мультсерыяла па матывах «Вельмі дзіўных спраў»

«З мяне нічога не возьмеш, а людзі пацярпелі». Пара пенсіянераў другі год не можа выпісаць з мінскай кватэры шматдзетную сям'ю эмігрантаў9

Беларус, узяты ў палон украінцамі, звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай закінуць за яго слоўца перад Пуціным2

Праваслаўнага блогера, «героя СВА», пасадзілі на 15 гадоў за згвалтаванне чацвёртакласніцы8

У Нарвегіі сына кронпрынцэсы затрымалі перад судом па справе аб сэксуальным гвалце. А сама прынцэса сябравала з Эпштэйнам5

Беларусы заўважылі на небе адразу чатыры Месяцы ФОТАФАКТ1

Ізраільская авіякампанія, якая заяўляла пра аднаўленне палётаў у Мінск, перадумала гэта рабіць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?5

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць