Эканоміка88

Беларускі бізнэсмэн купіў кампанію ў Аўстраліі за 45 мільёнаў даляраў

Віктар Кіслы заплаціў 45 млн даляраў за вытворцу гульнявых рухавічкоў Big World.

Віктар Кіслы — cуўладальнік і выканаўчы дырэктар беларускай кампаніі-распрацоўніцы масавых шматкарыстальніцкіх анлайн-гульняў Wargaming.net.
Паводле некаторых ацэнак, гэта адна з найбуйнейшых M&A-здзелак з удзелам прыватных беларускіх кампаній.

Са словаў Віктара Кіслага, здзелка важная для кантролю над пастаўшчыком тэхналогій, а гэта ў сваю чаргу дазволіць зрабіць развіццё кампаніі больш эфектыўным і дае перспектыву росту капіталізацыі бізнэсу да 200 млн даляраў.

На кампанію Wargaming.net працуе каля тысячы супрацоўнікаў у Мінску, Кіеве і Санкт-Пецярбургу.
Гэта адзін з самых паспяховых гульнявых анлайн-праектаў. «Ударная» гульня кампаніі World of Tanks («Свет танкаў») мае каля 20 млн пастаянных карыстальнікаў, ацэначна прыносячы бізнэсу Кіслага каля 8–10 млн даляраў выручкі ў месяц. Да запуску рыхтуюцца яшчэ дзве анлайн-гульні — «Свет баявых самалётаў» і «Свет вайсковых караблёў».

Віктар Кіслы — не адзіны беларускі бізнэсовец, які інвестуе ў IT-сферу.

Летась у гэтую галіну прыйшоў Віталь Гарбузаў. Ён заснаваў у Сіліконавай даліне (Каліфорнія, ЗША) кампанію Fenox Venture Capital з капіталам 20 млн даляраў. На пачатак жніўня 2012 года ў партфоліё Fenox Venture Capital было 8 праектаў у ЗША і Японіі. Для інвеставання ў IT-праекты ў СНД бізнэсовец нядаўна зарэгістраваў яшчэ адну структуру — бізнэс-акселератарFеnox-IT.

Шукае перспектыўныя праекты ў гэтай галіне і кіраўнік «Зубр Капіталу» Алег Хусаенаў.
«Альтэрнатыўная лічбавая сетка», якой кіруе першы беларускі фонд прамых інвестыцый, у канцы мінулага і пачатку бягучага года набыла двух інтэрнэт-правайдараў — гомельскую кампанію «Тэлесетка» і мінскага аператара «Сола». Гэта адбылося дзякуючы прыцягнутым рэсурсам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

Свой фонд, мэтай якога стала інвеставанне ў IT-праекты ў СНД, зарэгістраваў на востраве Мэн былы саўладальнік кампаніі Viaden Media Віктар Пракапеня. Улетку бягучага года прадстаўніцтва EXP Capital адкрылася ў Мінску.

Нагадаем таксама, што ў лютым 2012 года адбылася гістарычная падзея для ўсяго беларускага бізнэсу.
Кампанія EPAM Systems, якая займаецца распрацоўкай камп’ютарнага праграмавання, размясціла IPO на Нью-Йоркскай біржы і прадала 15% акцый, атрымаўшы 72 млн даляраў. Гэтыя сродкі часткова прызначаныя для набыцця новых актываў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць