Нерухомасць33

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру

Дом з каралеўскага кедру знаходзіцца ў брэсцкіх Гершонах і прыцягвае ўвагу сваёй незвычайнай архітэктурай, піша BG.Media.

У доме ўсяго адзін паверх, агульная плошча якога каля 100 кв. м. З выгляду будынак нагадвае дыхтоўную сучасную хату з брусоў. Дах пакрыты бітумнай чарапіцай.

Внешний вид дома.
Вонкавы выгляд дома
Внешний вид дома.
Вонкавы выгляд дома

Да дома падведзеныя газ і электрычнасць, а вада паступае са свідравіны. Уваходныя дзверы выкананыя з масіву дубу, што робіць іх вельмі надзейнымі.

Входная дверь из массива дуба и окно в доме.
Уваходныя дзверы з масіву дубу і акно ў доме

У доме размешчаныя два пакоі і велізарная гасцёўня з абедзеннай зонай. Ёсць таксама санвузел з акном, а з кухні можна трапіць на тэрасу. У доме пакуль няма мэблі, не цалкам завершанае аздабленне пакояў і няма дзвярэй. Аднак кедравыя брусы ўжо ствараюць сваю непаўторную атмасферу. У дома ёсць патэнцыял стаць сапраўдным утульным гняздзечкам.

Интерьер дома из кедра.
Інтэр'ер дома з кедру

Як пішуць у аб'яве, «драўніна каралеўскага кедра насычае паветра фітанцідамі, якія ўмацоўваюць імунітэт, стабілізуюць нервовую сістэму і знішчаюць вірусы і бактэрыі — эксклюзіўнасць ад «А» да «Я».

Интерьер дома из кедра.
Інтэр'ер дома з кедру

Таксама было згадана пра салідны і ўражлівы выгляд, максімальную цеплаахову і гукаізаляцыю, мінімум расколін і дэфармацыі. Як гаворыцца, час пакажа.

Прихожая в доме.
Вітальня ў доме
Внутренний вид дома.
Унутраны выгляд дома

Участак плошчай шэсць сотак знаходзіцца на стадыі добраўпарадкавання. Ёсць газон, які патрабуе догляду, абрыкосавае дрэва і падмурак пад якія-небудзь дапаможныя пабудовы.

Придомовая территория.
Прыдамавая тэрыторыя
Придомовая территория.
Прыдамавая тэрыторыя

Несумнеўны плюс у тым, што ў крокавай даступнасці ад кедравага дома знаходзяцца возера і лес. Таксама недалёка размешчаныя крама і прыпынак грамадскага транспарту. За свой эксклюзіўны дом гаспадар просіць $70 000.

Внешний вид дома.
Вонкавы выгляд дома

Каментары3

  • Лёлік з-пад Лімасола
    06.09.2024
    Дарэчы, тое, што завецце кедрам у нас, гэта кедровая сасна. Кедры растуць у Міжзем'і і Гімалаях. Вікі дапаможа з гэтым.
    Так, расце і ў нас на Кіпрэ)
  • Satan
    06.09.2024
    Прадам сваю кавалерку ў Польшчы і можна набываць! Ааа... гэта ж у Беларусі... не, тады лепш ў кавалерцы і бяз кедра.
  • A
    07.09.2024
    Сам рубіў срубы (для сабе) і апасьля гэтага вельмі скептычна стаўлюся да драўляных хат. Асноўная праблема сучасных срубаў - паз: калі ён НЕ "лунаабразны" з мінімальным паднутрэньнем - гэта не дом, а дровы. Асабліва калі паз у выглядзе трохкутніка. Не ведаю, які паз у гэтай хаце, але правяраць трэба (напрыклад, запытаць фота з будоўлі).

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Дальнабоя з Баранавічаў, цёзку па прозвішчы нямецкай канцлеркі, асудзілі за «падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў»7

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць