Эканоміка11

Беларусь возьме ўдзел у Сусветным тыдні прадпрымальніцтва

Наша краіна ўдзельнічае ў форуме другі год.

Другі год запар Беларусь будзе ўдзельнічаць у Сусветным тыдні прадпрымальніцтва, які пройдзе з 12 па 18 лістапада. Пра гэта паведамляе Беларускі дзелавы партал bel.biz, які выступае арганізатарам мерапрыемства.

«У галоўных мерапрыемствах тыдня возьмуць удзел больш як 500 беларускіх і замежных кампаній і інвестараў, а таксама прыкладна 30 замежных спікераў. Маладыя прадпрымальнікі, якія маюць бізнес-ідэі і гатовыя праекты, змогуць сустрэцца з міжнароднымі ментарамі і экспертамі з Сіліконавай даліны, — паведаміла кіраўнік Цэнтра дзелавых камунікацый bel.biz Таццяна Марыніч. — Мы рады, што сёлета генеральным партнёрам тыдня зноў выступіла Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID)».

Праграма Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва будзе ўключаць: II Міжнародны форум прадпрымальніцтва, ICT-канферэнцыю сумесна з Міжнароднай фінансавай карпарацыяй, StartUp дзень, конкурсы, трэнінгі, майстар-класы, прэзентацыі і дыскусіі.

Мэта ўсіх мерапрыемстваў тыдня, як адзначаюць арганізатары, — пошук і прасоўванне новых бізнес-ідэй у Беларусі, наладжванне дзелавых кантактаў, пошук інвестараў для рэалізацыі бізнес-планаў маладых прадпрымальнікаў, уцягванне Беларусі ў міжнародныя прадпрымальніцкія праекты, а таксама развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Спікерамі і мадэратарамі мерапрыемстваў тыдня прадпрымальніцтва ў Мінску стануць бізнесмены і эксперты з Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Эстоніі, Венгрыі, ЗША, Турцыі, Індыі, Малайзіі і іншых краін.

Беларусь далучылася да правядзення Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў 2011 годзе, тады ў гэтай ініцыятыве ўдзельнічала рэкордная колькасць краін — 123. Упершыню мерапрыемства адбылося ў 2006 годзе пры падтрымцы прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Гордана Браўна. З 2008 года Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва праводзіцца ў Расіі, з 2011 года — у Беларусі і падтрымліваецца міжнароднымі донарскімі арганізацыямі, бізнесам, грамадскімі арганізацыямі і ўрадам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны28

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

Ноччу на МКАД малады кіроўца пратараніў ліхтарны слуп

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць