Усяго патроху22

Грызлі задраў надакучлівага фатографа ў Амерыцы

Той наблізіўся да яго на небяспечную адлегласць.

Мядзведзь грызлі напаў на турыста ў нацыянальным парку на Алясцы, у выніку чаго мужчына памёр. Інцыдэнт адбыўся ў нацыянальным парку Дэналі ўвечары ў пятніцу.

Маршрут турыста пралягаў уздоўж ракі Токлат, якая знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку. Па шляху мужчына ўбачыў мядзведзя і, вырашыўшы яго сфатаграфаваць, падышоў да яго на занадта блізкую адлегласць — менш 45 метраў.

Мяркуючы па фатаграфіях, знойдзеным у фотаапараце мужчыны, спачатку мядзведзь не выяўляў ніякай агрэсіі.
Турыст змог бесперашкодна фатаграфаваць яго на працягу па меншай меры васьмі хвілін, перш чым грызлі напаў на яго.

Мядзведзя прыстрэлілі.

Прадстаўнікі нацыянальнага парку сцвярджаюць, што гэта першы смяротны выпадак з удзелам грызлі за ўсю гісторыю гэтай прыродаахоўнай тэрыторыі з 1917 г.

Кожны год нацыянальны парк наведвае больш за мільён турыстаў.

Для таго каб атрымаць дазвол наведаць парк, усе турысты праходзяць інструктаж, як паводзіць сябе ў выпадку сутыкнення з грызлі.

Да жывёлаў не рэкамендуецца падыходзіць на адлегласць менш за 400 метраў.
У прысутнасці мядзведзяў не трэба рабіць рэзкіх рухаў, крычаць або спрабаваць ўцячы. Калі грызлі спрабуе падысці бліжэй, турыстам рэкамендуюць павольна адыходзіць назад.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР4

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

Пасля татуіроўкі мужчына страціў усе валасы і перастаў пацець1

На Балі турыстам забаранілі катацца на сланах

Вядомы бізнэсмен прасіў Польшчу зняць з яго забарону на ўезд у Шэнгенскую зону5

«Усведамляю, што магу стаць першай беларускай, якая наведае ўсе краіны свету». Падарожніца з Мінска размаўляе на 8 мовах і марыць пражыць 200 гадоў9

Мэр Вільні патлумачыў, што зменіцца для беларускай гімназіі пасля ўвядзення абавязку дзецям іншаземцаў хадзіць у літоўскамоўныя школы3

Украінскі камандзір прынізіў кіраўніцтва Расіі: запісаў відэа з цэнтра горада, які Масква абвясціла «вызваленым»3

ЦАХАЛ пацвердзіў, што загінула 70 тысяч жыхароў Газы. Гэта ў 50 разоў больш, чым ад рук ХАМАСа ў дзень атакі на Ізраіль11

Расія пачала выкарыстоўваць ва Украіне шахеды, падключаныя да Starlink. Што вядома і чаму гэта небяспечна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР4

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць