Свет22

Эквадор адмовіўся выдаць у Беларусь экс-міліцыянта Баранкова

«Я шчаслівы. Яны выратавалі мне жыццё», — пракаментаваў Баранкоў рашэнне суда.

Суд Эквадора адмовіў Мінску ў экстрадыцыі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Баранкова, у дачыненні да якога на радзіме вядзецца следства, і пастанавіў вызваліць яго з-пад варты, паведамляе РІА Новости.

Баранкоў з чэрвеня знаходзіўся пад арыштам у сувязі з запытам Мінска на яго экстрадыцыю.
У Беларусі ў дачыненні да яго распачата крымінальная справа ў сувязі з падазрэннем у махлярстве і вымаганні. Баранкоў заявіў, што яго жыццю і здароўю пагражае небяспека ў выпадку экстрадыцыі, і папрасіў палітычнага прыстанку. Паводле сцвярджэння беларуса, яго пераслед звязаны з тым, што ён нібыта валодае нейкім кампраматам.

«Я шчаслівы. Яны выратавалі мне жыццё», — пракаментаваў Баранкоў рашэнне суда.

У сваю чаргу адвакат Баранкова Фернанда Лара заявіў, што рашэнне прынята «са спазненнем на 82 дні»,

бо яго падабароннага наогул не трэба было арыштоўваць.

Справа Баранкова атрымала агалоску ў прэсе пасля таго, як Эквадор даў палітычны прыстанак заснавальніку сайта палітычных выкрыццяў WikiLeaks грамадзяніну Аўстраліі Джуліяну Асанжу. Тады намеснік кіраўніка МЗС Эквадора заявіў, што пры разглядзе справы Баранкова ўлады краіны будуць найперш кіравацца неабходнасцю захавання правоў чалавека, як і ў справе Асанжа.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес68

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці1

Нідэрланды разграмілі Швецыю1

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК13

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў14

У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?4

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

Іран зноў закрыў Армузскі праліў1

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес68

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць