Спорт

Мезін уключаны ў пашыраны спіс гульцоў да ЧС-2014

Сафонаў: «Мезін гатовы гуляць за Беларусь удзень і ў ноч».

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Кары Хейкіля назваў спіс з 49 гульцоў, якія будуць рыхтавацца, у тым ліку і да чэмпіянату свету 2014 г. у Мінску.

Уключаны ў спіс і галкіпер Андрэй Мезін, які ў маі пакінуў зборную падчас чэмпіянату свету ў Фінляндыі, а потым быў звольнены з мінскага «Дынама».

Генеральны менеджар зборнай Беларусі Уладзімір Сафонаў сказаў: «Па Мезіну праблем наогул ніякіх.
Псіхалогія? Я думаю, мы знойдзем з Андрэем агульную мову, мы з галоўным трэнерам увесь час з ім на сувязі. Андрэй — гэта сімвал нашай зборнай. Цяпер ён, думаю, шмат чаго зразумеў. І гатовы гуляць за зборную і днём, і ноччу. Упэўненыя, пытанняў не будзе», — цытуе словы Сафонава Прессбол.

Брамнікі: Віталь Коваль («Тарпеда» Ніжні Ноўгарад), Андрэй Мезін (без клуба), Дзмітрый Мільчакоў («Металург» Жлобін), Ян Шаляпнёў («Дынама» Мінск).

Абаронцы: Андрэй Антонаў, Яўген Лісавец (абодва «Нёман» Гродна), Алег Гарошка, Уладзімір Дзянісаў, Яўген Нагачоў, Павел Чарнавок (усе — Дынама «Мінск»), Кірыл Гатавец (Універсітэт Карнуэла, ЗША), Раман Грабарэнка («Драманвіль» Канада), Аляксандр Яронаў (Шахцёр), Ілля Казнадзей, Ілля Шынкевіч, Георгій Яскевіч (усе — «Металург» Жлобін), Андрэй Карэў, Віктар Касцючонак, Сяргей Шэлег (усе «Юнацтва» Мінск), Дзмітрый Корабаў («Тампа-Бэй Лайтнінг», НХЛ), Алег Місюль («Лакаматыў» Яраслаўль), Мікалай Стасенка («Северсталь» Чарапавец);

Форварды: Артур Гаўрус («Нёман»), Міхаіл Грабоўскі («Таронта Мэйпл Ліўз», НХЛ), Сяргей Дрозд, Аляксандр Кітараў, Андрэй Стась, Сяргей Дудко, Аляксандр Кулакоў, Дзмітрый Мялешка, Андрэй Міхалёў, Аляксандр Паўловіч, Анатоль Пратасеня (усе — Дынама «Мінск», Аляксей Калюжны («Лакаматыў» Яраслаўль), Яўген Кавыршын («Северсталь»), Мікіта Восіпаў, Андрэй Сцяпанаў («Сібір» Новасібірск), Павел Развадоўскі, Канстанцін Захараў, Аляксандр Бараўкоў, Сяргей Яноўскі (усе «Юнацтва»), Сяргей Дзямагін («Югра» Ханты-Мансійск), Андрэй Коласаў, Міхаіл Стэфановіч (абодва — «Гомель»), Канстанцін Кальцоў («Атлант» Мцыішчы), Андрэй Касціцын (без клуба), Сяргей Касціцын («Нэшвіл», НХЛ), Аляксей Угараў («Тарпеда» Ніжні Ноўгарад).

Каментары

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць