Улада

69 кандыдатаў у дэпутаты адкрылі выбарчыя рахункі

69 кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў адкрылі свае асабістыя выбарчыя рахункі. Адпаведная інфармацыя размешчана на інтэрнэт-сайце ААТ «ААБ «Беларусбанк».

Сярод тых, хто адкрыў свае выбарчыя рахункі, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі, лідары Партыі БНФ і Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксей Янукевіч і Анатоль Лябедзька, алімпійскі прызёр у кіданні молата Вадзім Дзевятоўскі, старшыня суда Кастрычніцкага раёна Мінска Уладзімір Чаравач і інш.

Кандыдаты ў дэпутаты могуць фарміраваць асабістыя фінансавыя фонды ў памеры да адной тысячы базавых велічынь (100 млн. рублёў), сродкі якіх можна будзе выкарыстоўваць на агітацыйную кампанію.
Гэта норма выбарчага заканадаўства будзе ўпершыню ўжывацца на парламенцкіх выбарах. У 2010 годзе выбарчыя фонды маглі ствараць кандыдаты ў прэзідэнты.

    Адказваючы 19 чэрвеня на пытанні журналістаў, кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адзначыла, што 100 млн. рублёў — «невялікая сума», аднак на мясцовым узроўні за яе можна набыць час на тэлебачанні ці газетную плошчу, надрукаваць улёткі.

    Ярмошына паведаміла, што ў свой выбарчы фонд сам кандыдат у дэпутаты можа ўнесці абмежаваную суму сродкаў — 20 базавых велічынь (2 млн. рублёў). «Напэўна, нам не трэба было ўводзіць абмежаванні па сумах для кандыдатаў у дэпутаты. Калі ў яго ёсць сродкі, хай іх пералічвае ў фонд. Але абмежаванні рабіліся з добрымі намерамі, каб кандыдаты знаходзіліся ў роўных умовах, не падзяляліся на багатых і бедных», — сказала яна.

    Пры гэтым Ярмошына падкрэсліла, што на выбарах кандыдаты «лічаць за лепшае карыстацца чорнай гатоўкай». Так, паведаміла яна, на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года толькі чатыры з дзесяці кандыдатаў выкарыстоўвалі магчымасць фарміравання асабістых фінансавых фондаў. «Спадзяюся, з часам гэта норма прыжывецца і мы пяройдзем да больш цывілізаванага фінансавання выбарчай кампаніі», — сказала кіраўнік ЦВК.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска заразілася шаленствам ад бяздомнага ката, а да доктара не пайшла10

У Мінскай вобласці пенсіянер збіў супрацоўніка ДАІ3

Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску зноў прыпыняўся6

Пад Віцебскам вяскоўцы жорстка катавалі нямецкую аўчарку5

У Мінску на 2 гады перакрываюць вуліцу Мельнікайце2

У Мінску прадаюць букет бэзу за 116 рублёў. І гэта са зніжкай3

На дах школы ў Смалявіцкім раёне зляцеліся паўтара дзясятка буслоў ВІДЭА

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?19

Беларусы іранізуюць з інтэрв’ю былога кіраўніка польскай разведкі36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць