Грамадства11

Прэзідэнт Еўрапарламента заклікаў Лукашэнку правесці рэформы і вызваліць усіх палітвязняў

Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц заклікаў Аляксандра Лукашэнку правесці ў Беларусі палітычныя рэформы і вызваліць усіх палітзняволеных. Пра гэта Шульц заявіў 10 верасня, адкрываючы сесію ЕП у Страсбургу.

«З вялікай заклапочанасцю мы назіраем за тым, як працягваецца парушэнне правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных каштоўнасцяў у Беларусі, — сказаў Шульц. — Я вельмі занепакоены апошнімі падзеямі ў краіне, у тым ліку забаронай на выезд некаторым лідарам апазіцыі і праваабаронцам, а таксама законамі, якія пашыраюць паўнамоцтвы КДБ, і нядаўнім выдварэннем шведскага пасла».

Шульц падкрэсліў, што першым крокам беларускіх улад павінна быць неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітзняволеных у краіне і іх поўная рэабілітацыя.

«Далейшае ўтрыманне пад вартай Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Каваленкі, Дзмітрыя Дашкевіча і іншых палітзняволеных з’яўляецца непрымальным. Мы не забыліся!» — заявіў кіраўнік Еўрапарламента.

Ён заклікаў афіцыйны Мінск забяспечыць правядзенне парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца 23 верасня, «з павагай міжнародных стандартаў, каб усе кандыдаты мелі роўныя шансы і каб назіральнікі АБСЕ маглі свабодна выканаць сваё заданне».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс26

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Выбух адбыўся на зброевым заводзе ў расійскай Туле: ёсць загінулыя4

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі13

На эканамічным форуме ў Пецярбургу паказалі расійскіх робатаў. Нават Z-патрыёты палічылі іх ганьбай8

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі3

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ10

Беларусы зараз могуць браць крэдыт на Wildberries1

Жыхарка Берліна стала сусветнай рэкардсменкай па колькасці марафонаў

Судовыя эксперты сабралі табурэтку па кавалках, каб дапамагчы аднавіць карціну забойства1

«Ажыятаж вялікі». Беларусаў запрашаюць на палі півоняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс26

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць