Улада

Прэзідэнт ПА АБСЕ: Добрыя намеры ЦВК мы праверым на выбарчых участках

Назіральнікі ПА АБСЕ плануюць ахапіць у дзень выбараў 10-15% участкаў.

Калі Цэнтрвыбаркам Беларусі дасць указанні ўчастковым выбарчым камісіям працаваць «у духу адкрытасці і празрыстасці» пры падліку галасоў, назіральнікі ацэняць гэта выключна станоўча.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ Рыкарда Мільёры.

«Мы сапраўды доўга размаўлялі са старшынёй ЦВК [на сустрэчы 10 верасня] на тэмы, якія тычацца беларускага выбарчага заканадаўства. Самы важны момант заключаўся ў абяцанні, якое было нам дадзена, аб допуску міжнародных назіральнікаў на выбарчых участках туды, дзе будзе праводзіцца падлік і апрацоўка бюлетэняў», — сказаў Мільёры.

У большасці выпадкаў апошнімі гадамі на беларускіх выбарах «бачылі тое, чаго не назіраецца практычна ні ў адной іншай краіне: у момант падліку галасоў назіральнікам прапаноўвалі адысці на дыстанцыю 15–20 метраў ад стала, дзе праводзілася апрацоўка даных», адзначыў прэзідэнт ПА АБСЕ.

«Калі я ў пачатку жніўня ў Рыме сустракаўся з міністрам Мартынавым (былы кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў), ён мне сказаў, што гэта адбывалася з-за недастатковага разумення нейкіх момантаў старшынямі ўчастковых камісій», — сказаў Мільёры.

Акрамя таго, паведаміў ён, на сустрэчы з кіраўніком ЦВК Лідзіяй Ярмошынай прадстаўнікі ПА АБСЕ хацелі даведацца, чаму так мала апазіцыянераў уключана ў выбарчыя камісіі і якія прычыны адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам лідара руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2006 года.

«Што да адмовы ў рэгістрацыі спадару Мілінкевічу, нам растлумачылі, што дакументы, пададзеныя кандыдатам, не ў поўнай ступені адпавядалі неабходным нормам. Мы сустракаліся і са спадаром Мілінкевічам учора. Ён растлумачыў нам, што не збіраецца нават падаваць скаргу, бо лічыць адмову ў рэгістрацыі палітычна абгрунтаванай і прынятым загадзя рашэннем», — сказаў кіраўнік ПА АБСЕ.

Што да недастатковай прысутнасці прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчых камісіях, то, паводле слоў Мільёры, у ЦВК ім патлумачылі, што заявак ад апазіцыянераў «было вельмі мала, а пададзеныя заяўкі былі задаволены».

Рыкарда Мільёры нагадаў, што 23 верасня за ходам выбараў у Беларусі будуць назіраць прыблізна 90 назіральнікаў ад ПА АБСЕ, прыбудуць таксама кароткатэрміновыя назіральнікі ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ.

«Мы спадзяемся, што ў дзень выбараў ахопім прыблізна 10–15% з больш як 6.000 выбарчых участкаў у Беларусі, непасрэдна праверым, ці будзе доступ да стала падліку бюлетэняў, ці будзе празрыстае галасаванне без націску.

Добрыя намеры старшыні ЦВК мы праверым непасрэдна на месцах.
Мы ў Італіі гаворым: „Калі гэта ружы, то рана ці позна яны расцвітуць“. Пакуль мы заўважылі толькі шыпы&», — падкрэсліў Рыкарда Мільёры.

У якасці прыкладу такіх «шыпоў» ён назваў наяўнасць у Беларусі палітзняволеных.

«Калі ў турмах знаходзяцца верагодныя кандыдаты на ўдзел у выбарах, зразумела, што гэта ўжо нейкае абмежаванне. Гэта тычыцца як сітуацыі з Юліяй Цімашэнкай ва Украіне, так і, напрыклад, са Змітром Дашкевічам у Беларусі або падобнай сітуацыі ў любой іншай краіне», — адзначыў прэзідэнт ПА АБСЕ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка эмацыйна кінула мужу, што пяцёра дзяцей не яго. Ён зрабіў тэст на бацькоўства28

Міністр юстыцыі РФ назваў няправільным прыярытэт правоў і свабод грамадзян5

Беларусь закрывае пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі. А Лукашэнка ўсяго тры гады назад называў яе прыярытэтным кірункам3

Севярынец пра ўльтыматум Зяленскага: За пару дзён можам апынуцца ў сітуацыі, якую яшчэ нядаўна лічылі малаймавернай5

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы21

Расія цісне на Беларусь, прымушаючы ўступіць у вайну супраць Украіны — WSJ20

Пад Мінскам зноў пачало смярдзець3

«Такога ад Паўла я не чакаў». Як прайшла прэзентацыя самай асабістай кнігі Севярынца ў Вільні5

Беларус толькі вызваліўся з калоніі і забіў дзвюх пажылых жанчын на лецішчы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу71

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць