Празрыстасць галасавання на парламенцкіх выбарах, што прайшлі ў Беларусі, не можа быць гарантаваная ў належнай ступені, заявіў 24 верасня на брыфінгу ў Мінску кіраўнік місіі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Антоніа Мілашоскі.
«Міжнародныя назіральнікі ацанілі датэрміновае назіранне ў цэлым станоўча. Праблемы пачаліся ў дзень галасавання.Назіральнікі не мелі дастатковага доступу да падліку галасоў. Такім чынам, празрыстасць галасавання не можа быць у належнай ступені гарантаваная», — сказаў ён.
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары