Улада33

ЕС: Беларусь упусціла яшчэ адну магчымасць правесці выбары ў адпаведнасці са стандартамі

З крытычнай заявай з нагоды парламенцкіх выбараў, што прайшлі ў Беларусі, выступілі 24 верасня вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле.

«Учарашнія парламенцкія выбары сталі яшчэ адной упушчанай магчымасцю для правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі», — гаворыцца ў сумеснай заяве.

ЕС «уважліва сачыў за развіццём сітуацыі падчас датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў». Кіраўнікі Еўрасаюза адзначаюць «некаторыя паляпшэнні ў выбарчым працэсе», у прыватнасці змяненні ў Выбарчым кодэксе, «аднак, на жаль, выбары праходзілі на фоне агульнага клімату рэпрэсій і запалохвання».

«Мы гаворым пра адзнаку выбараў з боку БДІПЧ, што яны не былі справядлівымі, пры гэтым ключавыя абавязацельствы [краіны] у рамках АБСЕ не былі цалкам выкананыя, уключаючы права грамадзян на свабоду асацыяцый, станавіцца кандыдатамі і права на свабоду выказвання», — гаворыцца ў заяве.

Эштан і Фюле заклікалі Мінск распачаць крокі для поўнага выканання Беларуссю сваіх міжнародных абавязацельстваў у адносінах да дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека. Яны выказалі гатоўнасць спрыяць Беларусі ў дасягненні гэтай мэты.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Візавы цэнтр Польшчы адмяняе запісы на падачу дакументаў, зробленыя ў перыяд тэставання новай сістэмы3

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць