Нерухомасць66

Мінбудархітэктуры: Арэндную кватэру можна будзе атрымаць на ўсё жыццё і перадаць у спадчыну

Арэнднае жыллё, якое даецца чаргавікам па цэнах, у паўтара-два разы ніжэйшых за сярэднерынкавыя, павіннае з часам стаць альтэрнатывай льготнаму крэдытаванню.

Як будзе развівацца гэты новы для Беларусі механізм дзяржпадтрымкі? Пра гэта падчас «круглага стала» ў газеце «Рэспублiка» расказаў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль. З яго словаў, атрымаць арэндную кватэру можна будзе на неабмежаваны тэрмін. Але ў такім выпадку чалавек будзе выкраслены са спісу чаргавікоў.

«Калі супаставіць цэны на арэнднае жыллё з коштам будаўніцтва кватэр нават па льготных крэдытах, атрымліваецца, што першае значна больш даступнае, — адзначае Аляксандр Горваль. —

Ёсць цэлая група насельніцтва, якая не можа пабудаваць сваё жыллё нават па льготным крэдыце, не кажучы пра камерцыйны. Арэнднае жыллё вырашыла б кватэрнае пытанне для такіх людзей.
Яны маглі б сысці са спісу чаргавікоў, атрымаць арэнднае жыллё і жыць там усё жыццё. Сістэма там вельмі лаяльная: пастаянная пралангацыя арэнды, калі няма парушэнняў парадку карыстання памяшканнем. Дзеці могуць працягваць арандаваць — працэс бясконцы».

Згодна з канцэпцыяй жыллёвай палітыкі, будавацца арэнднае жыллё ў Беларусі будзе дынамічна: 110 тысяч кв.м у 2013 годзе, 180 — у 2014-м, 250 — у 2015 годзе. Гэта 11–12 тысяч кватэр. У Мінску да 2015 года будзе пабудавана 3000 арэндных кватэр.

«Аб’ёмы пакажа практыка. Мы пакуль гаворым пра той аб’ём арэнднага жылля, калі не ацэненая нават лінія паводзінаў насельніцтва, — кажа Горваль. — Ёсць яшчэ адзін момант: неабходны час, каб людзі прывыклі да таго, што ёсць такая сістэма. Прыклад з асабістага досведу. Калі прымаеш грамадзян, прапануеш ім арэнднае жыллё, у адказ чуеш: „Ну не, арэнда мне не падыходзіць: што я сваім дзецям пакіну?“

Гады, цягам якіх мы даказвалі, што неабходна быць уласнікам жылля, наклалі свой адбітак. Цяпер патрэбныя гады, каб пераканаць людзей у адваротным.
Гэта працэс інерцыйны».

Са словаў Аляксандра Горваля, прыцягненне прыватнага інвестара падчас будаўніцтва арэндных дамоў — найбліжэйшая перспектыва Беларусі. Разам з тым спецыяліст адзначае: тэрмін акупнасці арэндных дамоў даволі працяглы — 25–30 гадоў, а большасць прыватных будаўнічых кампаній Беларусі сёння не маюць дастатковага ўласнага капіталу для будаўніцтва арэнднага жылля пад ключ.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць